Зямная кара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зямная кара

Зямна́я кара́ — вонкавая цьвёрдая абалонка Зямлі (геасфэра). Пад карою знаходзіцца мантыя, якая адрозьніваецца складам і фізычнымі ўласьцівасьцямі — яна больш шчыльная, утрымоўвае ў асноўным тугаплаўкія элемэнты. Падзяляе кару і мантыю мяжа Махаровіча, або скарочана Маха, на якой адбываецца рэзкае павелічэньне хуткасьцяў сэйсмічных хваляў. З вонкавага боку вялікая частка кары пакрытая гідрасфэрай, а меншая знаходзіцца пад узьдзеяньнем атмасфэры.

Кара ёсьць на большасьці плянэт зямной групы, Месяцу і шматлікіх спадарожніках плянэт-гігантаў. У большасьці выпадкаў яна складаецца з базальтаў. Зямля ўнікальная тым, што мае кару двух тыпаў: кантынэнтальнай і акіянічнай.

Маса зямной кары ацэньваецца ў 2,8×1019 тон (зь іх 21 % — акіянічная кара і 89 % — кантынэнтальная). Кара складае толькі 0,473 % агульнай масы Зямлі.

Акіянічная кара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акіянічная кара складаецца галоўным чынам з базальтаў. Паводле тэорыі тэктонікі пліт яна бесьперапынна ўтвараецца ў сярэдзіна-акіянічных хрыбтах, расходзіцца ад іх і паглынаецца ў мантыю ў зонах субдукцыі. Таму акіянічная кара адносна маладая, і самыя старажытныя яе ўчасткі датуюцца пазьнім Юрскім пэрыядам.

Таўшчыня акіянічнай кары практычна ня зьмяняецца з часам, паколькі ў асноўным яна вызначаецца колькасьцю расплаву, які вылучыўся з матэрыялу мантыі у зонах сярэдзіна-акіянічных хрыбтоў. Да некаторай ступені ўплыў аказвае таўшчыня ападкавага пласта на дне акіянаў. У розных геаграфічных абласьцях таўшчыня акіянічнай кары вагаецца ў межах 5—7 кілямэтраў.

У рамках стратыфікацыі Зямлі па мэханічных уласьцівасьцях, акіянічная кара адносіцца да акіянічнай літасфэры. Таўшчыня акіянічнай літасфэры, у адрозненьне ад кары, залежыць у асноўным ад яе веку. У зонах сярэдзіна-акіянічных хрыбтоў астэнасфэра падыходзіць вельмі блізка да паверхні і літасфэрны пласт практычна цалкам адсутнічае. Па меры аддаленьня ад зон сярэдзіна-акіянічных хрыбтоў таўшчыня літасфэры спачатку расьце прапарцыйна яе ўзросту, затым хуткасьць росту зьніжаецца. У зонах субдукцыі таўшчыня акіянічнай літасфэры дасягае найбольшых значэньняў, складаючы 120—130 кілямэтраў.

Кантынэнтальная кара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кантынэнтальная кара мае трохслаёвую будову. Верхні пласт прадстаўлены перарывістым полагам ападкавых парод, які разьвіты шырока, але рэдка мае вялікую магутнасьць. Вялікая частка кары складзеная верхняй карай — пластом, якая складаецца галоўнай вобразам са старажытных гранітаў і гнэйсаў з нізкай шчыльнасьцю. Дасьледаваньні паказваюць, што вялікая частка гэтых парод утварылася вельмі даўно, каля 3 мільярдаў гадоў назад. Ніжэй знаходзіцца ніжняя кара, якая складаецца з мафічных парод — гранулітаў і ім падобных.

Склад верхняй кантынэнтальнай кары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азначэньне складу верхняй кантынэнтальнай кары стала адной з першых задач, якую ўзялася вырашаць маладая навука геахімія. Гэтая задача вельмі складаная, паколькі зямная кара складаецца з мноства парод разнастайнага складу. Нават у межах аднаго геалягічнага цела склад парод можа быць розным. У розных раёнах могуць быць распаўсюджаныя зусім розныя тыпы парод. У сьвеце ўсяго гэтага і паўстала задача азначэньня агульнага, сярэдняга складу той часткі зямной кары, што выходзіць на паверхню на кантынэнтах. З іншага боку, адразу жа паўстаў пытаньне аб зьмястоўнасьці гэтага тэрміна.

Першая адзнака складу верхняй зямной кары была зробленая Кларкам. Кларк быў супрацоўнікам геалягічнай службы ЗША і займаўся хімічным аналізам горных парод. Поле шматлікіх гадоў аналітычных прац, ён абагульніў вынікі аналізаў і разлічыў сярэдні склад парод. Ён выказаў здагадку, што шматлікія тысячы ўзораў, па ісце, выпадкова адабраных, адлюстроўваюць сярэдні склад зямной кары (глядзіце Кларкі элемэнтаў). Гэтая праца Кларка выклікала фурор у навуковай супольнасьці. Яна падвергнулася цьвёрдай крытыцы, бо шматлікія дасьледнікі параўноўвалі такі спосаб з атрыманьнем «сярэдняй тэмпэратуры па лякарні, уключаючы трупярню». Іншыя дасьледнікі лічылі, што гэты мэтад падыходзіць для такога разнастайнага аб'екта, якім зьяўляецца зямная кара. Атрыманы Кларкам склад зямной кары быў блізкі да граніту.

Наступную спробу вызначыць сярэдні склад зямной кары распачаў Віктар Гольдшмідт. Ён зрабіў здагадку, што ляднік, які рухаецца па кантынэнтальнай кары, саскрабае ўсё што выходзяць на паверхню пароды, зьмешвае іх. У выніку пароды, якія адкладаюцца ў выніку лядніковай эрозіі, адлюстроўваюць склад сярэдняй кантынэнтальнай кары. Гольдшміт прааналізаваў склад істужачных глін, якія адкладаліся ў Балтыйскім моры падчас апошняга аблядненьня. Іх склад апынуўся дзіўна блізкі да сярэдняга складу, атрыманаму Кларкам. Супадзеньне адзнак, атрыманых гэтак рознымі мэтадамі, стала моцным пацьверджаньнем геахімічных мэтадаў.

Пасьля вызначэньнем складу кантынэнтальнай кары займаліся шматлікія дасьледнікі. Шырокае навуковае прызнаньне атрымалі ацэнкі Вінаградава, Ведэполя, Ронава і Ярашэўскага.

Некаторыя новыя спробы вызначэньня складу кантынэнтальнай кары будуюцца на падзеле яе на часткі, сфармаваныя ў розных геадынамічных становішчах.

Мяжа паміж верхняй і ніжняй карой[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для вывучэньня будоўлі зямной кары ўжываюцца ўскосныя гэахімічныя і гэафізычныя мэтады, але непасрэдныя дадзеныя можна атрымаць у выніку глыбіннага сьвідраваньня. Пры правядзеньні навуковага глыбіннага сьвідраваньня часта ставіцца пытаньне аб прыродзе мяжы паміж верхняй (гранітнай) і ніжняй (базальтавай) кантынэнтальнай карой. Для вывучэньня гэтага пытаньня ў СССР была прасьвідраваная Саатлінская сьвідравіна. У раёне сьвідраваньня назіралася гравітацыйная анамалія, якую зьвязвалі з выступам падмурка. Але сьвідраваньне паказала, што пад сьвідравінай знаходзіцца інтрузіўны масіў. Пры сьвідраваньні Кольскай звышглыбокай сьвідравіны мяжа Конрада таксама не была дасягнутая.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атмасфэра
Біясфэра
Гідрасфэра
Кара
Кантынэнтальная кара Акіянічная кара
Ападкавы пласт
Верхняя кара
Ніжняя кара
Літасфэра
Літасфэрныя пліты
Астэнасфэра

Мяжа Махаровіча
Мантыя
Верхняя мантыя
Сэйсмічны падзел 660 км
Ніжняя мантыя
Мяжа ядро-мантыя
Ядро
Вонкавае ядро
Унутранае ядро