Зінаіда Стагурская
Зінаіда Стагурская (9 лютага 1971, Віцебск — 25 чэрвеня 2009) — беларуская вэлягоншчыца.
У 1992 годзе — чэмпіёнка СНД. Прымала ўдзел у трох Алімпіядах (1992, 1996, 2004). У 2000 годзе выйграла групавую гонку на чэмпіянаце сьвету ў Францыі.
У 2001 годзе была першаю на шматдзённай гонцы ў агульным заліку на «Джыро д'Італія», аднак пасьля была дыскваліфікавана на 10 месяцаў за спажываньне БАДу.
Праз год у 2002 годзе атрымала другое месца на «Джыро», а потым першае месца ў «Вялікай пятлі» (жаночы аналяг «Тур дэ Франс»).
Шматразовая пераможца этапаў Кубку Сьвету.
У 2006 дыскваліфікавана на 2 гады за спажываньне забароненых прэпаратаў.
Загінула пад час трэніроўкі ў 13.45 на 93-м кілямэтры аўтадарогі мяжа Расейскай Фэдэрацыі — Віцебск — Гомель. Яна патрапіла пад колы аўтамабіля «Хонда ЦР-В», які выехаў на сустрэчную паласу. Стагурская загінула на месцы.[1]