Зін эль-Абідзін Бэн Алі
Зін эль-Абідзін Бэн Алі (нар. 3 верасьня 1936, Хамам-Сус) — другі прэзыдэнт Туніса.
Біяграфія[рэдагаваць]
Сям’я была шматдзетнай — у ёй расьлі шэсьць хлопчыкаў і пяць дзяўчынаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у ліцэі ў Сусе. Калі быў старшакласнікам, уключыўся ў актыўную падпольную дзейнасьць за незалежнасьць сваёй краіны. Ваяваў у шэрагах моладзевай арганізацыі, зьяўляючыся сувязным паміж раённымі аддзяленьнямі Сацыялістычнай дустураўскай партыі. Яго некалькі разоў арыштоўвалі, кідалі ў турму, падвяргалі допытам.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Туніса 20-гадовы Бэн Алі накіроўваецца вучыцца ў Францыю ў ліку тых, хто быў закліканы скласьці ядро будучых нацыянальных узброеных сілаў. Там ён скончыў вышэйшую ваенную вучэльню ў Сэн-Сірэ. Пазьней Бэн Алі атрымаў дыплёмы ня менш прэстыжных ваенных навучальных установаў — артылерыйскага вучылішча ў Шалон-на-Марнэ (Францыя), вышэйшай школы разьведкі і бясьпекі і школы СПА (ЗША). Воінскае званьне — генэрал. Узнагароджаны туніскіх і замежнымі ордэнамі. Ён — кавалер ордэнаў Незалежнасьці і Рэспублікі.
Зін эль-Абідзін Бэн Алі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў