З чыстага аркушу (Згубленыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
З чыстага аркушу
Tabula Rasa
Kates mugshot.JPG
Джэк знайшоў фотаздымак Кейт.
Нумар сэрыі Сэзон 1
Сэрыя 3
Рэжысэр Джэк Брэндэр
Сцэнарыст Дэйман Ліндэлоф
Запрошаныя акторы Фрэдрык Ленэ
Нік Трэйд
Вытворчы нумар 103
Гал. пэрсанаж(ы) Кейт Остын
Дзень на высьпе 2-4
Храналёгія
← Папярэдняя Наступная →

«З чыстага аркушу» (па-ангельску: Tabula Rasa[1]) — трэцяя сэрыя першага сэзону амэрыканскага тэлесэрыялу «Згубленыя». Упершыню паказаная 6 кастрычніка 2004 году на тэлеканале ABC. Рэжысэрам быў Джэк Брэндэр, а сцэнарыстам Дэйман Ліндэлоф.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны пэрсанаж сэрыі — Кейт Остын. Яна згадвае апошнія дні напярэдадні катастрофы, якія яна бавіла ў Аўстраліі.

Успаміны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кейт Остын (Эванджэлін Лілі) хаваецца ад паліцыі ў Аўстраліі. Яна забіраецца на фэрму і тамака начуе, але яе знаходзіць фэрмэр Рэй Мулен (Нік Тэйт). Кейт ілжэ яму, назваўшыся Эні, і кажа, што яна падарожнічае і ў яе скончыліся грошы. Фэрмер прапануе ёй застацца ў яго і дапамагаць яму па гаспадарцы за грошы, бо нядаўна яго жонка памерла, акрамя таго ён кажа, што ў яго вялікія пазыкі. Кейт пагаджаецца. Праз тры месяцы ў ночы яна таемна хоча сысьці. Фэрмер бачыць гэта і прапануе завесьці яе да гораду на аўто. Кейт пагаджаецца. На наступны дзень фэрмер з Кейт едуць на машыне, і да іх пад’яджае машына дзе сядзціь паліцыянт Эдвард Марс (Фрэдрык Ленэ). Кейт даведваецца, што фэрмер бачыў яе фотаздымак з абвесткай пра вышук і суму ўзнагароджаньня — 23 000 даляраў, якія яму патрэбныя, таму ён яе і «здаў».

Кейт выкруціла стырно, і аўто, паляцела куляючыся пад адхон. Кейт хацела зьбегчы, але ўбачылаЯ, што фэрмер страціў прытомнасьць, а машына загарэлася. Яны выцягнула яго з салёну, але не пасьпела зьбегчы. У гэты час да падбег Марс з пісталетам. Засьля Кейт згадвае, як у самалёце перад катастрофаю яна хацела аб нечым папрасіць Марса, але не пасьпела, бо на галаву Марса завалілася валіза і «вырубіла» яго (пасьля стане вядома, што Кейт хацела папрасіць Марса, каб той пракантраляваў, каб фэрмер атрымаў ўзнагароду).

Выспа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група Саід Джара (Нэвін Эндрус) начуе ў гарах і пастанаўляе нічога не казаць іншым пра злоўленае радыёпаведамленьне, каб не пазбаўляць людзей надзеі на выратаваньне. Соер (Джош Галаўэй) аддае пісталет Кейт пад ціскам астатніх. Яны вяртаюцца ў лягэр на беразе ранкам. Джэк (Мэцью Фокс) і Хёрлі (Хорхэ Гарсія) вачаць у Марса здымак Кейт, і здагадваюцца, што яна — арыштантка. Эдварду Марсу обіцца блага. Джэк разумее, што бяз антыбіётыкаў, якіх ён ня можа знайсьці ў рэчах пасажыраў, паранены хутчэй за ўсё памрэ. Кейт заходзіць да Марса ў намёт. Той, ачуняўшы, спрабуе яе задушыць, але Джэк ратуе яе. Ён дае ёй зразумець, што ведае, пра то, што яна злачынка.

У ночы Марс крычыць ад болю, ён раздражняее іншых пасажыраў. Некаторыя зычаць, каб ён хутчэй ужо памёр, але Джэк змагаецца за яго жыцьцё. У Марса і Кейт адбываецца размова сам на сам. Марс просіць яе дапамагчы яму памерці. Але Кейт (відавочна, не гатовая выканаць просьбу), яна аддае пісталет Соеру з адной куляю, і той стралояе Марсу ў грудзі, але трапляе ў лёгкае. Джэк злуецца, і тлумачыць, што цяпер Марс будзе паміраць у пакутах некалькі гадзінаў, і будзе раўці грамчэй. Джэк душыць параненага, каб палегчыць сьмерць. Ўолт (Малькольм Дэйвід Кэлі) і яго бацька Майкл (Гаральд Пэррына) знаходзяць агульную мову, бо Джон Лок (Тэры О'Кўін), змайстраваў бамбукавы сьвісток, на гук якога прыбег згублены сабака Уолта Вінсэнт. Лок, ведаючы пра сварку паміж бацькам і сынам, покуль Уолт спаў, прапанаваў Майклу самому «вярнуць» знойдзенага сабаку сыну. У гэты час Чарлі Пэйс (Дамінік Монаган) бачыць, як Клэр Літлтон (Эмілі дэ Рэйвін) знаходзіць свой багаж і зьбіраецца перанесьці яго да свайго месца сна, і ён зьбіраецца ёй дапамагчы. Клэр не патрэбна дапамога Чарлі, алё ён яе ўгаворвае.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выказваньне «Tabula rasa» (лат. Чыстая дошка) належыць ангельскаму філёзафу Джону Локу, імя кога носіць адзін з гэрояй сэрыялу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]