Йыхві
| Йыхві | |||||
| Jõhvi | |||||
Вуліца Rakvere, Йыхві |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1241 | ||||
| Горад з: | 1938 | ||||
| Краіна: | |||||
| Павет: | |||||
| Воласьць: | |||||
| Мэр: | Таўно Выхмар | ||||
| Плошча: | 7.62 км² | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: • этнічны склад: |
16,850 чалавек 2,211.3 чал./км² расейцы, эстонцы |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +372-33 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 59°21′00″ пн. ш. 27°25′00″ у. д. / 59.35° пн. ш. 27.416667° у. д.Каардынаты: 59°21′00″ пн. ш. 27°25′00″ у. д. / 59.35° пн. ш. 27.416667° у. д. | ||||
|
Йыхві на мапе Эстоніі
Йыхві
|
|||||
| http://www.johvi.ee/ | |||||
Йы́хві (па-эстонску: Jõhvi; па-нямецку: Jewe) — горад у паўночна-ўсходняй Эстоніі, сталіца павета Іда-Вірумаа і адміністрацыйны цэнтар воласьці Йыхві. Знаходзіцца за 50 км ад расейскай граніцы.
Этнічныя эстонцы зьяўляюцца нацыянальнай меншасьцю ў Йыхві, бо 58% гарадзкога насельніцтва ўяўляюць сабой альбо этнічных расейскіх эмігрантаў, якія прыбылі ў Эстонію цягам пэрыяду савецкай улады ў Эстоніі (1944—1991), альбо іх нашчадкаў.
[рэдагаваць] Гісторыя
Упершыню Йыхві згадваецца як вёска ў 1241 годзе ў «Liber Census Daniæ», калі тая была пад уладай Даніі. Гістарычнымі назвамі Йыхві былі Геві і Йеві. У XIII ст. тут была пабудаваная царква і Йыхві стаў цэнтрам царкоўнага прыходу.
1 траўня 1938 году Канстантын Пятс надаў мястэчку статус горада разам з амаль усімі эстонскімі мястэчкамі. У 2005 годзе Йыхві быў аб'яднаны з воласьцю Йыхві.
[рэдагаваць] Цікавыя факты
- У горадзе дзейнічае Беларуска-эстонскае згуртаваньне.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Йыхві — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі павету Іда-Вірумаа. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |