Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з КНДР)
Перайсьці да: навігацыя, пошук

조선민주주의인민공화국
Карэйская народна-дэмакратычная рэспубліка
Сьцяг Паўночнай Карэі Герб Паўночнай Карэі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Калі верыць у народ, абапіраешся на яго - сто разоў пераможаш
Месцазнаходжаньне Паўночнай Карэі
Афіцыйная мова карэйская
Сталіца Пхеньян
Найбуйнейшы горад Пхеньян
Урад камуністычная дыктатура
Кім Ір Сэн
 Пак Бон Чжу
Плошча
 - Агульная
 - % вады
98-е месца ў сьвеце
120 540 км2
4,87
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
48-е месца ў сьвеце
23 301 725
190/км²
СУП
 - Агульны (2006)
 - на душу насельніцтва
85 месца ў сьвеце
22,85 млрд.$
1 007 $
Валюта Паўночна-карэйскі вон (KPW)
Часавы пас
 - улетку
DST (UTC)
+9 (UTC+9)
Незалежнасьць
ад Японіі
15 жніўня 1945
Дзяржаўны гімн Aegukka
Аўтамабільны знак KP
Дамэн верхняга ўзроўню .kp
Тэлефонны код +850
Мапа Паўночнай Карэі

Карэйская народна-дэмакратычная рэспубліка (Chosŏn Minjujuŭi Inmin Konghwaguk, КНДР) – камуністычная краіна разьмешчаная на поўначы Карэйскай паўвыспы, узьнікшая пасьля Другой Сусьветнай вайны пры падтрымцы Савецкіх войскаў. Мяжуе з Расеяй на паўночным усходзе, Кітаем на поўначы, Рэспублікай Карэяй (Паўднёвай Карэяй) на поўдні і аддзелена ад яе дэмілітарызаванай зонай. З захаду мае выхад да Жоўтага мора, з усходу да Японскага мора. СталіцаПхеньян. Улада належыць Працоўнай партыі Карэі ўзначаленай Кім Чэн Ірам.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

З 2004 году ў Паўночнай Карэі існуюць два гарады дзяржаўнага падпарадкаваньня, тры спэцыяльныя рэгіёны і дзевяць правінцый.

Гэтыя 14 адміністрацыйных адзінак дзеляцца на спэцыяльныя гарады (Туккупсі), гарады (Сі), раёны (Кун), падраёны (Гу), акругі. Яны, ў сваю чаргу дзеляцца на суседствы (Тонг), вёскі (Ры), працоўныя акругі (Радонгуянду).

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка Паўночнай Карэі заснавана да дактрыне самазабесьпячэньня і цэнтральнага кіраваньня, знаходзіцца ў стане стагнацыі. Урад краіны адмаўляецца ўдзельнічаць у міжнародным гандлі і прадстаўленьня эканамічных паказчыкаў, абмяжоўваючы такім чынам колькасьць інфармацыі на гэту тэму. Дзяржаўныя прадпрыемствы вытвараюць тавары якія спажываюцца выключна на мясцовым рынку. Цэнтральнае плянаваньне, палітычны тэрор зьяўляюцца прычынамі эканамічнай стагнацыі. Сэрыя экалягічных катастрофаў, карупцыя, зьнікненьне камуністычнага блёку ў Эўропе пагоршылі і так безнадзейны стан. Сельская гаспадарка так сама ў гаротным стане, сваю прадукцыю, яна пастаўляе ў асноўным для патрэбаў войска.

Структура эканомікі выглядае наступным чынам: 30,2% - сельская гаспадарка, 33,8 % прамысловасьць, 36% паслугі.

З прычыны поўнай самаізаляцыі, недастатковай колькасьці ўгнаеньняў, некалькіх неўраджаяў, вытворчасьць харчовай прадукцыі амаль на міл’ён тонаў меней патрэбаў краіны.

Паўночная Карэя атрымлівае харчовую дапамогу з боку Кітая і ЗША за абяцаньне спыненьня дасьледаваньняў ў вобласьці атамнай зброі. Але гэта дапамога не заўсёды даходзіць да тых хто яе патрабуе.

З ліпеня 2002 году быў распачаты рынкавы экспэрымэнт ў Прамысловым рэгіёне Каэсонг які разьмешчаны амаль на мяжы з Кітаем. Кітай і Паўднёвая Карэя зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны. За 2003 год гандлёвы абарот з Кітаем вырас на 38% і склаў 1,02 млрд даляраў, а з поўднем на 12% і склаў 724 млн. даляраў з пачатку экспэрымэнту. На працягу году, з 2002 да 2003, колькасьць сотавых абанэнтаў павялічылася з 3 000 да 20 000. Але з чэрвеня 2004 году сотавыя тэлефоны зноў былі забаронены.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Карэйская паўвыспа першапачаткова была заселена тунгускімі народамі, якія прыйшлі сюды з паўночна-заходняй Азіі. Некаторыя з гэтых плямёнаў засялілі паўночны Кітай (Манчжурыю).

Насельніцтва КНДР аднароднае, але ёсьць невялікія нацыянальныя меншасьці: кітайцы (50 000 чалавек) і японцы (1 800 чалавек).

Пачынаючы з 1960-х гадоў краіна прылагала значныя намаганьні для прыцягненьня іншаземцаў, перш за ўсё тэхнічных спэцыялістаў з краінаў камуністычнага блёку. Акрамя таго, з 60-х да 80-х гг у ВНУ Паўночнай Карэі вучыліся шмат студэнтаў з Усходняй Эўропы, Самалі, Анголы і Віетнаму. Сёньня ў КНДР жывуць іншаземцы з Расеі, Усходняй Эўропы і Віетнаму (у асноўным у навакольлі Пненьяну).

Узроставая структура насельніцтва КНДР выглядае наступным чынам:

  • 0-14 гадоў – 24%;
  • 15-64 года – 68%;
  • 65 і старэй – 8%.

Прырост насельніцтва складае 0,84%. Нараджальнасьць – 15,54 немаўлятаў на 1000 насельніцтва, сьмяротнасьць – 7,13 сьмерцяў на 1 000 насельніцтва, эміграцыя адсутнічае. Сьмяротнасьць сярод немаўлятаў – 23,29 чалавек на 1 000 немаўлятаў, працягласьць жыцьця – 71,65 гадоў. Ўзровень нараджальнасьці – 2,1 немаўлятаў на адну жанчыну.

Традыцыйная рэлігія – будызм і канфуцыянства, але рэлігійная дзейнасьць у краіне забаронена.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банглядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынгапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Спэцыяльныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконг | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына
Асабістыя прылады
На іншых мовах