Кітай
| Кітай 中华人民共和国 |
|||||
|
|||||
| Дзяржаўны гімн «Марш добраахвотнікаў» |
|||||
| Афіцыйная мова | кітайская (на большасьці тэрыторыі — путунхуа, у Ганконгу і Макао выкарыстоўваецца кантонскі дыялект) | ||||
| Сталіца | Пэкін | ||||
| Найбуйнейшы горад | Шанхай | ||||
| Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
|
Ху Цзінь Тао |
||||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
4-е месца ў сьвеце 9 640 821 км² 2,8 |
||||
| Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
1-е месца ў сьвеце 1 345 751 000 139,6/км² |
||||
| СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
2 месца ў сьвеце $7,916 трыльёну $5963 |
||||
| Валюта | Рэнмінбі (RMB¥) |
||||
| Часавы пас • улетку |
+8 +8 |
||||
| Незалежнасьць — ад Японіі |
1946 |
||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .cn | ||||
| Тэлефонны код | ++86 | ||||
Кіта́й, Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка (па-кітайску: 中国 ці 中华人民共和国
Zh-Zhonghua renmin gongheguo.ogg ) — краіна ў паўночна-ўсходняй Азіі, якая мяжуе з 14 краінамі — Аўганістанам, Бутанам, Віетнамам, Індыяй, Казахстанам, КНДР, Кыргыстанам, Лаосам, Манголіяй, М’янмай, Нэпалам, Пакістанам, Расеяй, Таджыкістанам. Кітай займае першае месца ў сьвеце па колькасьці насельніцтва.
Нацыянальная валюта — юань, у спэцыяльным адміністрацыйным раёне Сянган (Ганконг) — ганконскі даляр.
Да Кітаю належаць спэцыяльныя адміністрацыйныя раёны Сянган (Ганконг) і Макао, а таксама востраў Тайвань. Тайвань зьяўляецца фактычна незалежнай дзяржавай (абвешчана г. зв. Кітайская Рэспубліка — 中華民國), але ягоная незалежнасьць не прызнаная на міжнародным узроўні. Рэспубліка Беларусь афіцыйна падтрымлівае палітыку адзінага Кітаю і мае дыпляматычныя дачыненьні толькі з КНР.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- Асноўны артыкул: Гісторыя Кітая
Кітайская цывілізацыя — адна з найбольш старажытных у сьвеце — расквітнела на ўрадлівых глебах басэйна Хуанхэ, што працякае па Паўночна-Кітайскай раўніне. На працягу больш за 4000 гадоў палітычная сыстэма Кітая была заснаваная на спадчынных манархіях (таксама вядомых як дынастыі). Першай з гэтых дынастыяў была Ся (каля 2000 да н. э.), але толькі значна пазьней, у 221 да н. э. Кітай быў аб’яднаны пад кіраўніцтвам адной дынастыі — Цынь. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын у 1911 з заснаваннем Кітайскай Рэспублікі. У першай палове 20 стагодзьдзя Кітай пагрузіўся ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў, якія падзялілі краіну на два асноўных палітычных лягэра — Гаміньдан і камуністы. Баявыя дзеяньні скончыліся ў 1949, калі камуністы перамаглі ў грамадзянскай вайне і стварылі КНР. Прыхільнікі Гаміньдана адступілі на Тайвань і стварылі фактычна асобную краіну.
[рэдагаваць] Геаграфія
Кітай — чацьвертая краіна ў сьвеце паводле плошчы (пасьля Расеі, Канады і ЗША), якая мае вялікую разнастайнасьць кліматаў і ляндшафтаў. На ўсходзе, уздоўж берагоў Жоўтага мора і Ўсходне-Кітайскага мора знаходзяцца прасторныя алювіяльныя раўніны, вельмі шчыльна населеныя; берагі Паўднёва-Кітайскага мора больш гарыстыя, і на поўдні Кітаю пераважаюць узгоркі і невысокія горныя ланцугі. У цэнтры знаходзяцца дэльты дзьвюх галоўных рэк Кітаю — Хуанхэ і Яндзы (Чандзян). Іншыя буйныя рэкі — Сідзян, Мэконг, Брахмапутра і Амур.
На захадзе знаходзяцца Гімалаі з найвышэйшым пунктам у Кітаі (і сьвеце) — Джамалунгмай (Эвэрэстам), высокімі плато і арыднымі ляндшафтамі, такімі як пустыні Такламакан і Гобі. З-за працяглых засух, а таксама, магчыма, з-за няправільных мэтадаў земляробства, увесну ў Кітаі часта здараюцца пыльныя буры. Паводле кітайскага Агенцтва аховы навакольнага асяродзьдзя, пустыня Гобі стала галоўнай крыніцай пыльных бураў, якія закранаюць Кітай і іншыя краіны — Карэю і Японію.
[рэдагаваць] Дзяржаўны лад
Кітай — рэспубліка, краіна народнай дэмакратыі. У заходняй паліталёгіі разглядаецца як адна з пяці сучасных камуністычных дзяржаваў (разам зь Віетнамам, Лаосам, Паўночнай Карэяй і Кубай).
[рэдагаваць] Эканоміка
КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы ад 1978 году пачалося рэфармаваньне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.
Валавы ўнутраны прадукт КНР у 2003 годзе склаў 1,58 трыльёну даляраў ЗША паводле наміналу (6 месца ў сьвеце) і 6,45 трыльёну паводле парытэту пакупнічай здольнасьці (2 месца).
Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 9,1% у 2003 годзе) і нізкаму кошту працоўнай сілы (0,86 даляру ЗША ў сярэднім), КНР зьяўляецца сёньня бадай што найпрывабнейшай краінай для інвэстыцыяў і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі. Паводле некаторых ацэнак, адмова ад таннага імпарту з КНР выкліча падвышэньне гадавых тэмпаў інфляцыі ў ЗША на 0,5—1 працэнтных пункты.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
22 правінцыі (省), 5 аўтаномных раёнаў (自治区), 4 гарады цэнтральнага падчынення (直辖市), 2 адмысловыя адміністрацыйныя раёны (特别行政区).
[рэдагаваць] Гаспадарка
КНР характарызуе сваю гаспадарку як сацыялістычную рынкавую эканоміку. Пачынаючы з 1978 году ідзе рэфармаваньне кітайскай эканомікі ў бок рынкавай арыентацыі, але пад шчыльным дзяржаўным кантролем.
Валавы ўнутраны прадукт КНР склаў у 2009 4,9 трлн даляраў (3-е месца ў сьвеце, пасьля ЗША і Японіі) і амаль 9 трлн даляраў па парытэце пакупной здольнасьці (2-е месца ў сьвеце).
У 2009 Кітай пераўзышоў Японію па валавым аб’ёме прамысловай вытворчасьці і выйшаў на другое месца ў сьвеце. Першае месца займаюць ЗША (19%), доля Кітаю ўзрасла да 15,6%, доля Японіі склала 15,4%. Разам тры краіны забясьпечваюць роўна палову сусьветнай прамысловай вытворчасьці.
Дзякуючы стабільна высокім тэмпам росту эканомікі (7—8% штогод, 8,7% у 2009) і нізкаму кошту працоўнай сілы (у сярэднім 0,86 долараў) пры высокай прадукцыйнасьці, КНР зьяўляецца сёньня адной з самых інвэстыцыйна прывабных краінаў сьвету і адным з найбуйнейшых вытворцаў прамысловай прадукцыі.
[рэдагаваць] Дачыненьні зь Беларусьсю
Стасункі Беларусі і Кітаю характарызуюцца тэрмінам «стратэгічнае партнэрства», які абазначае высокі ўзровень супрацоўніцтва дзьвюх дзяржаваў. КНР зьяўляецца асноўным палітычным і гандлёва-эканамічным партнэрам Беларусі ў Азіі.
Дыпляматычныя дачыненьні дзяржавы ўстанавілі 20 студзеня 1992. У гэтым жа годзе адкрыта пасольства КНР у Беларусі, у наступным годзе — пасольства Беларусі ў КНР.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведваў Кітай у 1995, 1997, 2001 і 2005. Візыты ў Беларусь нанесьлі старшыня КНР Ху Цзіньтао (2000), старшыня Дзяржсавету Вэнь Цзябао (2007), Лі Пэн (у 1995 у якасьці старшыні Дзяржсавету і ў 2000 у якасьці старшыні Пастаяннага камітэту УСНП), намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін (2010), віцэ-прэм’еры Дзяржсавету (1996 і 1997).
З 1992 году ў складзе Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежжам існуе Таварыства кітайска-беларускай дружбы[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ У Сяоцю. Да 50-годдзя Кітайскай народнай рэспублікі: Дынамічнае развіццё кітайска-беларускіх адносін// Інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь «Кантакты і дыялогі». № 9-10 1999
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Кітай — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Азіі | |
|---|---|
|
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азэрбайджан · Аман · Армэнія · Аўганістан · Банглядэш · Бахрэйн · Брунэй · Бутан · Віетнам · Грузія · Емэн · Ізраіль · Інданэзія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувэйт · Кыргыстан · Лаос · Лібан · Малайзія · Мальдыўскія выспы · Манголія · М’янма · Нэпал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расея · Рэспубліка Кітай (Тайвань) · Саудаўская Арабія · Сынгапур · Сырыя · Таджыкістан · Тайлянд · Туркмэністан · Турэччына · Узбэкістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Эгіпет · Японія · Ярданія
|
|
| Непрызнаныя і залежныя тэрыторыі | |