Кабала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кабала (з іўрыту — «атрыманьне») — вучэньне духоўнага самавыпраўленьня. Першым кабалістам зьяўляецца Аўраам, прадаўжальнікамі і захавальнікамі — габрэйскі народ. Стваральнікам новай кабалістычнай мэтодыкі быў вялікі кабаліст Рашбі (II ст. н. э., поўнае імя рабі Шымон Бар Ёхай), аўтар вядомай кабалістычнай кнігі «Зогар», у якой пры дапамозе так званай «мовы галін» ён апісаў увесь шлях выпраўленьня чалавечага эгаізму і дасягненьня еднасьці з Творцам. Наступнае разьвіцьцё і карэкціроўку гэтая мэтодыка атрымала толькі ў XVI стагодзьдзі. Кабалістам, які стварыў новы мэтад зразуменьня вышняга сьвету для свайго пакаленьня, быў АР"І (поўнае імя Іцхак Лурыя Ашкеназі 1534—1572). Апошнім дасьледнікам, які зрабіў кабалістычныя веды прымальнымі для нашага пакаленьня, быў Егуда Ашлаг (1884—1954), вядомы пад імём Бааль Сулям па назове свайго камэнтара «Сулям» (Perush Ha-Sulam) да «Кнігі Зогар». Бааль Сулям лічыцца заснавальнікам сучаснай навукі кабала, бо зьяўляецца стваральнікам новага падыходу да прац АР"І, ён распрацаваў мэтодыку зразуменьня вонкавага, духоўнага сьвету, якая адпавядае тыпу душ, які зыходзяць ў наш сьвет сёньня. Сучасным прадаўжальнікам зьяўляецца Міжнародная Акадэмія Кабалы пад кіраўніцтвам навукоўца-кабаліста, ураджэнца горада Віцебску, доктара філязофіі М. Лайтмана.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кабаласховішча мультымэдыйных матэрыялаў