Кабукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Артысты кабукі паказваюць бой самураяў

Кабу́кі (па-японску: 歌舞伎 — літар. «песьня, танец, майстэрства», «майстэрства музыкі й танца») — від японскага тэатральнага мастацтва. Узьнік у 16 ст. на аснове народнага тэатру й народнага танцу. Для гэтага віду тэатру ўласьцівыя наступныя адметныя рысы: складаныя дэкарацыі (уключаючы сюды спэцыяльны памост, які злучае сцэну з глядацкай заляй); насычанасьць тэатральных прадстаўленьняў дынамічным дзеяньнем і эфэктнымі сцэнамі; арганічнае спалучэньне музыкі, танцу, драмы, пантамімы.

Этымалёгія слова «кабукі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «кабукі» паходзіць ад дзеяслова «кабукі», які літаральна азначае «адхіляцца». Пазьней слова «кабукі» пачало пазначацца кітайскімі герогліфамі, а «кабукі» паступова выйшла з ужытку.

Слова «кабукі» ў яго арыгінальным напісаньні на японскай мове складаецца з трох герогліфаў — 歌舞 伎, дзе сымбалі 歌舞 (кабу) азначаюць словазлучэньне «песьня й танец», а знак 伎 (кі) — «майстэрства». У пачатку XVII стагодзьдзя ў якасьці амонімаў для кі выкарыстоўваліся герогліфы «кваліфікаваная жанчына» й «гульня». Такая камбінацыя знакаў дае апісаньне драмы, якая ў той час уяўляла сабой прадстаўленьні, якія складаліся з танцаў, песень і скетчаў з драматычным складнікам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнік у 16 стагодзьдзі на аснове народнага тэатру й народнага танцу.

Першапачаткова трупы складаліся пераважна з жанчынаў (она-кабукі), пасьля іх забароны ў 1629 годзе — з хлопчыкаў-падлеткаў (вакасю-кабукі), з 1651 году — выключна з мужчынаў (яра-кабукі), якія выконвалі й жаночыя ролі (анагата).

Гісторыя драматургіі кабукі зьвязаная з разьвіцьцём гутарковай драмы (нёгэн), якой папярэднічаў народны вулічны фарс 14-15 стагодзьдзяў. Гульня актораў будавалася на аснове перайманьня рэчаіснасьці (манамантэ) і перадачы ўнутранага сьвету, стану чалавека.

Галоўныя жанры кабукі — пачуцьцёвая мэлядрама й бытавая драма.

Росквіт кабукі пачынаецца з канца 17 стагодзьдзя. Завершаную форму набыў у другой палове 18 стагодзьдзя, калі ў рэпэртуар увайшлі п’есы тэатра марыянэтак, пантаміма, склаліся дакладна вызначаныя тэхніка ігры актораў (ката), амплюа (герой, нягоднік, дзяўчына, хлопец і інш.), сыстэма дэкарацыяў і абсталяваньня сцэны, акторскія дынастыі.

З 1870-х гадоў кабукі рэфармаваўся, часткова набыў эўрапейскія рысы.

У 1980-я гады пачалося абнаўленьне тэатру й яго новы ўздым.

У сучасным кабукі захаваліся асаблівая ўмоўная манера выкананьня, кананічныя позы, грым, дэкарацыі й інш.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сучаснай Японіі кабукі застаецца даволі папулярным жанрам — ён самы папулярны від тэатральнага мастацтва сярод усіх традыцыйных японскіх драматычных жанраў. Многія вядучыя акторы кабукі часта здымаюцца ў кіно й на тэлебачаньні (Банда Тамасабура V сыграў некалькі роляў (у тым ліку і жаночых) у кінафільмах).

У некаторых тэатральных трупах жаночыя ролі зноў пачалі выконваць жанчыны, а пасьля Другой сусьветнай вайны быў сфармаваны цалкам жаночы калектыў кабукі Іцікава Кабукі-дза.

24 лістапада 2005 году кабукі увайшоў у «Трэцюю Дэклярацыю шэдэўраў вуснай спадчыны чалавецтва» ЮНЭСКО.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
  • Brandon, James R. (2009). Kabuki's Forgotten War: 1931–1945. University of Hawaii Press. ISBN 0-8248-3200-0.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Кабукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў