Кабінда (правінцыя)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кабінда (па-партугальску: Cabinda) — адна з васемнаццаці правінцыяў Анголы, якая мае эксклаўнае знаходжаньне. Былая партугальская калёнія Партугальскае Конга. Мяжуе з Рэспублікай Конга й з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. На тэрыторыі правінцыі знаходзяццца буйныя радовішчы нафты, здабыча якіх забясьпечвае бюджэт рэспублікі Анголы на 80%. З гэтае нагоды на працягу дзесяцігодзьдзяў існуе сэпаратысцкі рух, які дамагаецца за незалежнасьць Кабінды. Адміністрацыйны цэнтар — Кабінда. Плошча — 7 283 км², насельніцтва складае каля 300 000 чалавек.
| Гэта — накід артыкула пра Анголу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||
Кабінда (правінцыя) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў