Кава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Філіжанка кавы

Ка́ва (па-арабску: qahwa, па-турэцку: kahve) — напой з пражаных, а пасьля змолатых альбо інстантызаваных зёрнаў кававага дрэва, які звычайна падаецца гарачым. Паходзіць з Этыёпіі, у Эўропе зьявілася каля XVI стагодзьдзя. Адзін з найпапулярнейшых напояў на плянэце і асноўная крыніца кафэіну. Кава абуджае і бадзёрыць, паскарае абмен рэчываў і паляпшае здольнасьць мысьленьня. Штогод вырабляецца каля 6,7 мільёнаў тон кавы. Дагэтуль не даведзены адмоўны ўплыў кавы на арганізм чалавека. Аднак празьмернае спажываньне кавы можа мець шкодны ўплыў на здароўе чалавека.

Назоў[рэдагаваць]

Назоў кава паходзіць ад арабскага qahwa. У большасьць славянскіх моваў прыйшоў праз турэцкае слова kahve. Qahwa па-арабску азначае і каву, і віно, прычым другое значэньне старэйшае. Часта прыймаецца, што назоў паходзіць ад славутага рэгіёну вырошчваньня кавы Кафа ў Этыёпіі. Таксама ён можа паходзіць ад слова kohwet, што значыць 'сіла'.

Глядзіце таксама[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Кавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў