Каваль зь Вялікага Вутану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каваль зь Вялікага Вутану
Smith of Wootton Major
Жанр: Фэнтэзійная навэля
Аўтар: Джон Рональд Руэл Толкін
Мова арыгіналу: Ангельская
Публікацыя: 23 лістапада 1967
Выдавецтва: Allen & Unwin
Ілюстратар: Паўліна Бэйнс

«Кава́ль зь Вялі́кага Ву́тану» (па-ангельску: Smith of Wootton Major) — апавяданьне Дж. Р. Р. Толкіна, упершыню апублікаванае ў калядным выданьні часопіса «Redbook» 1967 року без ілюстрацыяў. У гэтай казцы апавядаецца пра тое, як да сына аднаго каваля трапляе чароўная зорка, якая цалкам мяняе ягонае жыцьцё. З дапамогаю зоркі хлопчык падарожнічае па Чароўнай краіне. Апавяданьне ня мае сувязі зь Міжзем’ем, за выняткам матыву чарадзейскага падарожніка, які накіроўваецца ў краіну, што знаходзіцца па-за рэальным сьветам, недасяжным сьмяротным.

Асобным выданьнем казка выйшла разам з навэляй «Фэрмэр Джайлз з Гэму», абедзьве зь ілюстрацыямі Паўліны Бэйнс.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]