Каварск
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Каварск | |||||
| Kavarskas | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1538 | ||||
| Горад з: | 1956 | ||||
| Былая назва: | Малыя Пянёны | ||||
| Павет: | Уцянскі | ||||
| раён: | Анікштаўскі | ||||
| Вышыня: | 82 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 678 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 381 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-29021 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°26′ пн. ш. 24°55′ у. д. / 55.433° пн. ш. 24.917° у. д.Каардынаты: 55°26′ пн. ш. 24°55′ у. д. / 55.433° пн. ш. 24.917° у. д. | ||||
|
Каварск на мапе Летувы
Каварск
|
|||||
Кава́рск (па-летувіску: Kavarskas) – горад у цэнтральнай Летуве. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 680 чалавек. Праз Каварск працякае рака Сьвятая, на якой знаходзіцца водная электрастанцыя. Горад знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Ўцянскага павету. Каварск адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
[рэдагаваць] Гісторыя
Першыя гістарычныя згадкі пра паселішча адносяцца да 1538 году, пад назвай Малыя Пянёны. У канцы ХV стагодзьдзя Аляксандар Ягелончык падарыў паселішча свайму скарбніку Станіславу Каварскаму. З гэтага часу паселішча зьмяніла назву на сучасную. У наступныя стагодзьдзі Каварск належаў Асьціковічам[1], Агінскім, Тышкевічам. У 1956 годзе Каварск атрымаў правы горада.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ http://astraviec.org/cms/index.php?option=com_content&task=view&id=87&Itemid=38 //Неафіцыйны сайт Астравеччыны
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Каварск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў