Кадзіла сармацкае
| Кадзіла сармацкае | |
Кадзіла мялісалістнае |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двухдольныя |
| Атрад | Ясноткавакветныя |
| Сямейства | Ясноткавыя |
| Падсямейства | Ясноткавыя (Lamioideae) |
| Род | Кадзіла |
| Від | Кадзіла мялісалістнае |
| Падвід | Кадзіла сармацкае |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Melittis sarmatica (Klokov, 1957) | |
Кадзі́ла сарма́цкае (лац. Melittis sarmatica) — рэдкая невысокая духмяная расьліна роду Кадзіла сямейства Ясноткавых парадку Ясноткавакветных. Падвід адзінага прадстаўніка роду — кадзіла мялісалістнага.
Зьмест |
Апісаньне [рэдагаваць]
Шматгадовая травяністая расьліна. Сьцябло прамастойнае, чатырохграннае, мяккаапушанае, вышынёй 20—80 см. Лісьце супраціўнае, з шырокай яйкападобнай, па краі гародчата-пілаватай пласьцінкай. Кветкі буйныя, дзьвюгубыя, бела-ружовыя. Расьліна вылучаецца сваім моцным мядовым пахам.
Распаўсюджаньне [рэдагаваць]
Расьліна сустракаецца ў Сярэдняй і Атлянтычнай Эўропе.
У Беларусі сустракаецца ў Баранавіцкім, Берасьцейскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Іванаўскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Сьвіслацкім, Слонімскім і Столінскім раёнах. Занесеная ў сьпіс ахоўных расьлін Беларусі (1964) і Чырвоную кнігу Беларусі (1981).
Расьце ў дубовых, дубова-сасновых і грабавых лясох.
Іншыя назвы [рэдагаваць]
Народныя назвы — лясны бальзам, лясная табака, дуброўка пахкая, пчальнік.
Лацінская назва Melittis sarmatica лічыцца няслушнай, сынанімічнай[1][2]. У навуковай літаратуры ўжываецца назва Melittis melissophyllum ssp. carpatica (Klokov) P.W.Ball[3].
Выкарыстаньне [рэдагаваць]
Травяную масу ўжываюць пры вольнасьці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасьці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са сьвежых кветак дзейнічае асьвяжальна, падобна мяце, узбуджае пэрыстальтыку кішочніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласьці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.
Настойку з травы п’юць пры язьве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішочніку, захворваньнях пячонкі, сэрца, гінэкалягічных. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.
У культуры [рэдагаваць]
Верш Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла».
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Melittis sarmatica Klokov(анг.) The Plant List. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лютага 2012 г.
- ^ Melittis sarmatica ― Synonym of Melittis melissophyllum ssp. carpatica(анг.). European Environment Agency. Праверана 11 лютага 2012 г.
- ^ Melittis melissophyllum subsp. carpatica (Klokov) P.W.Ball(анг.) The Plant List. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Праверана 11 лютага 2012 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Кадзіла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Кадзіла сармацкае // slounik.org
- Віртуальныя экскурсіі па Белавескай пушчы(рас.)