Каэтан Крашэўскі
| Каэтан Крашэўскі | |
| Kajetan Kraszewski | |
Сямейны склеп Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча), дзе пахаваны Каэтан Крашэўскі |
|
Герб Крашэўскіх «Ястрабец» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 11 сакавіка 1827 |
| Памёр: | 1 ліпеня 1896 |
| Род: | Крашэўскія |
| Бацькі: | Ян Соф’я з Мальскіх |
| Жонка: | Марыя Рулікоўская |
| Дзеці: | Уладыслаў Багуслаў Юзэф Ян Станіслаў Ігнацы Міхал Крыштаф Мечыслаў Адам Антаніна Зоф’я Эма Юзэфа Эльжбета Яанна[1][2] |
| Рэлігія: | каталіцтва |
Каэтан Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец»[1] (па-польску: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, вёска Доўгае, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1896, Стары Куплін, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае (цяпер у Пружанскім раёне). Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Малодшы брат Язэпа і Люцыяна. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі[3].
16 верасьня 1854 року ажаніўся з Марыяй Рулікоўскай[4]. Па сьмерці бацькі ў 1864 року атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Раманаў. Заняўся перабудовай сядзібы пачатку XIX стагодзьдзя, што пацярпела ў выніку пажару. Зарганізаваў у сядзібе астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.
З жонкай Марыяй мелі пяцёх дзяцей, двое зь якіх былі глуханямыя. Бацькі самі іх выхоўвалі, адаптуючы да жыцьця, у выніку сын Багуслаў навучыўся размаўляць[5].
Памёр на радзіме, у Старым Купліне. Быў пахаваны ў родавай капліцы ў Доўгім[6], цяпер ягоныя рэшткі захоўваюцца ў сямейным склепе ў Вішніцах.
Меў бібліятэку з 10 тысячаў тамоў, сярод якіх зборы Сапегаў, старадрукі і рукапісы; калекцыю польскіх гістарычных партрэтаў XVI—XVIII стст., калекцыю зброі і іншых гістарычных прадметаў. Па сьмерці Каэтана ягоны сын Крыштаф ахвяраваў частку кніжных збораў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягелонскай бібліятэцы[7]. Аднак большасьць экспанатаў згінула ў Раманаве падчас апошняй сусьветнай вайны[8].
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Пісьменьнік і драматург, аўтар гістарычных аповесьцей, замалёвак і мэмуараў, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі. Менавіта дзякуючы ягоным запісам захавалася апісаньне родавай сядзібы Крашэўскіх у Доўгім[5]. Таксама пісаў камэдыі, вершы, гавэнды, цікавіўся карыкатурай; выконваў аматарскія партрэты для мэдальёнаў.
Займаўся музыкай. Стварыў некалькі канцэртаў, санатаў і мініятураў для фартэпіяна[9]. У некаторых зь іх выкарыстаў беларускія народныя матывы («На Лысай гары», «Полька-мазурка»)[10].
Бібліяграфія [рэдагаваць]
- «Манаграфія дому Крашэўскіх, або Крашоўскіх-Ястжэнбчыкаў» (1862; па-польску: Monografia domu Kraszewskich vel Kraszowskich Jastrzębczyków)
- «Берасьцейскі канюшыц» (1875)
- Chełmianie (1878; па-беларуску: «Холмаўцы»)
- Od szkolnej ławy (1880; па-беларуску: «Са школьнай лавы»)
- «З успамінаў кашталяніча» (1883, 2-е выданьне 1896; па-польску: Ze wspomnień kasztelanica)
- Generał Filip Hauman i rodzina Malczewskich (1888; па-беларуску: «Генэрал Філіп Гаўман і сям’я Мальчэўскіх»)
- Bartochowski (1889; па-беларуску: «Бартахоўскі»)
- «З паданьняў і нататак» (1892; па-польску: Z podań i szpargałów)
- Tradycje kodeńskie (1893; па-беларуску: «Коданьскія традыцыі»)
- «Патурчэнцы» (1895; па-польску: Poturczeńcy) і інш.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ а б Kajetan Kraszewski h. Jastrzębiec(пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 22 лютага 2012 г.
- ^ Kajetan Kraszewski (1827 — 1896)(анг.) Ancestry.com Праверана 22 лютага 2012 г.
- ^ Свислочская гимназия(рас.) Гимназии до. Гимназическая Беларусь. Праверана 17 лютага 2012 г.
- ^ Kajetan KRASZEWSKI (AFN: 1SML-M0D). Individual Record(анг.). FamilySearch. Праверана 29 ліпеня 2010 г.
- ^ а б Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
- ^ Федорук А. Т. Старый Куплин // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — С. 369. — ISBN 985-11-0305-5
- ^ КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896). Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ Danuta Majka. (23.03.2011) Sekrety rodu Kraszewskich(пол.) Inwestycje w Lublinie. Gazeta.pl Lublin. Праверана 13 траўня 2012 г.
- ^ Знаменитые земляки(рас.) История. Пружанскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 29 ліпеня 2010 г.
- ^ Натальля Пракаповіч. Крашэўскія: уладальнікі маёнтку Доўгае Артыкулы. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 15 ліпеня 2012 г.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||