Казелец (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Казеляц (возера)»)
Возера
Казелец
Краіна Беларусь
Плошча каля 0,05 км²
Максымальная глыбіня каля 2 м
Сярэдняя глыбіня каля 1 м
Найбольшая даўжыня каля 1 км
Найбольшая шырыня каля 0,1 км
Вышыня над узроўнем мора 129
Каардынаты 52°4′57.5″ пн. ш. 27°38′23.7″ у. д. / 52.082639° пн. ш. 27.639917° у. д. / 52.082639; 27.639917Каардынаты: 52°4′57.5″ пн. ш. 27°38′23.7″ у. д. / 52.082639° пн. ш. 27.639917° у. д. / 52.082639; 27.639917
Казелец на мапе Беларусі
Казелец
Казелец
Казелец

Казе́лец (мясцовае вымаўленьне — Казе́ляц) — возера ў басэйне ракі Прыпяці. Вакол возера разьмешчаная вёска Верасьніца.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна Казельцам называюць прырэчнае і наогул нізкае лугавое месца, дзе расьце атрутны казялец[1][2].

Фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У возеры водзяцца карась, плоткі, уюны.

Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возера моцна забруджанае ў сувязі з актыўнай дзейнасьцю чалавека — празьмернае выкарыстаньне вады для арашэньня прысядзібных участкаў; на берагах возера будуюцца адрыны, адыходы зь якіх прама зьліваюцца ў возера.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: Тапаграфія. Гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 808 с. ISBN 985-08-0668-0 С. 325
  2. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 4: К / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 327 с. С. 70