Казлова Руда
| Казлова Руда | |||||
| Kazlų Rūda | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1774 | ||||
| Горад з: | 1950 | ||||
| Павет: | Мар’ямпальскі | ||||
| Насельніцтва: | 7330 (2005) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′ пн. ш. 23°30′ у. д. / 54.75° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 54°45′ пн. ш. 23°30′ у. д. / 54.75° пн. ш. 23.5° у. д. | ||||
|
Казлова Руда на мапе Летувы
Казлова Руда
|
|||||
| www.kazluruda.lt | |||||
Казло́ва Ру́да (па-летувіску: Kazlų Rūda) — горад у Цэнтральнай Летуве, у Мар’ямпальскім павеце, за 27 км на поўнач ад Мар’ямпаля. Насельніцтва налічвае каля 7,5 тыс чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Казларудзкага раёну. Праз горад ідзе чыгунка Коўна — Чарняхоўск. Казлова Руда адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Судовія.
Назва гораду паходзіць ад фаміліі двараніна прадпрымальніка Казла, які жыў тут ў XVI—XVII стагодзьдзях і заснаваў дзягцярню. Калі ў навакольных лясах былі выведаны невялікія радовішчы жалезнай руды, зьявіліся прадпрыемствы па выплаўцы жалеза — рудні.
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1744 годзе. Паступова паселішча разьвівалася як цэнтар дзягцярнай вытворчасьці, а потым апрацоўцы жалеза. Калі у 1860—1861 гадах праз горад прайшла чыгунка, тут было пабудаванае чыгуначнае дэпо. Пасьля 1920 году горад трапіў у склад Летувы, стаўшы, з 1931 году, цэнтрам староства. З 1940 году Казлова Руда ў складзе СССР. У 1950 годзе Казлова Руда атрымала статус гораду і стала (да 1962 году) цэнтрам раёна. З 1999 году зноў быў утвораны Казларуцкі раён.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Казлова Руда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў