Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)
Казло́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Чыкілі (раней в. Казловічы).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Былы Чыкілеўскі сельсавет. Перайменаваны ў верасьні 1925 г., з 26 ліпеня 1930 г. у Глускім раёне, з 20 лютага 1938 г. у складзе Глускага раёна Палескай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 г. у Глускім раёне Бабруйскай вобласьці.
З 8 студзеня 1954 г. у Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 г. у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.
З 30 ліпеня 1966 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 17 лютага 1981 г. цэнтар сельскага савету — вёска Чыкілі.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Сельсавет уключае 12 населеных пунктаў, 337 двароў, 799 жыхароў.
[рэдагаваць] Геаграфія
Казловіцкі сельскі савет знаходзіцца на ўсходзе раёна. Да раённага цэнтра 27 км., да чыгун. станцыі Брожа — 16 км.
[рэдагаваць] Гаспадарка
На тэрыторыі знаходзіцца калгас «Зара камуны» (цэнтар в. Усьцярхі).
[рэдагаваць] Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
- Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
- Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.
| Казловіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Засьценак Усьцярхі Ι Казловічы Ι Кастрычнік Ι Крукаўшчына Ι Нязнаньне Ι Поўстка Ι Прыплавы Ι Сьцяпанаўка Ι Усьцярхі Ι Уюнішча
|
| Глускі раён | |
|---|---|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Бярозаўскі с/с · Завалочыцкі с/с · Казловіцкі с/с · Калаціцкі с/с · Каткаўскі с/с · Кіраўскі с/с · Клятнянскі с/с · Слаўкавіцкі с/с · Хваставіцкі с/с
|