Казулічы
| Казулічы | |
| Першыя згадкі: | 1560 |
| Вобласьць: | Магілёўская |
| Раён: | Кіраўскі |
| Сельсавет: | Казуліцкі |
| Тэлефонны код: | +375 2237 |
| Паштовы індэкс: | 213942 |
Казу́лічы (Kazuličy) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскае вобласьці, цэнтар сельсавету. Каля вёскі знаходзіцца найвышэйшая кропка раёну — 196,4 м.
[рэдагаваць] Гісторыя
Назоў вёскі паходзіць ад прозьвішча Казуліч. Вядомая ад 1560 як сяло, вялікакняскае ўладаньне ў Бабруйскім старостве Вялікага княства Літоўскага. Вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Любонічы. У 1639 жыхары сяла мелі 40 валок зямлі, зь іх 21 — аседлая, 19 пустых. Сяляне плацілі чынш (з адной вёскі 1 коп) й натуральныя падаткі (21 бочку жыта, 21 бочку аўсу, 21 гусь, 42 куры, 12 камянёў, 2 бязьмены мёду). Апроч таго, яныф былі абавязаныя выконваць падводную павіннасьць і 2 дні на тыдзень адбываць паншчыну. У 1750 у вёсцы было 18 валок.
У 1810 у вёсцы была карчма. У 1886 тут было 40 двароў і 540 жыхароў. У 1909 — вёска Любоніцкае воласьці Бабруйскага павету Менскае губэрні. Тут было 184 двары й 1294 жыхары, у 1917 — 205 двароў і 1293 жыхары. У вёсцы меліся смалакурны завод і млын.
У чэрвені 1942 вёска была спаленая немцамі разам з жыхарамі, што было апісана ў аповесьці «Карнікі» Алеся Адамовіча. З паказаньняў зондэрфюрэра гарнізоннае камэндатуры Бабруйску Рольфа Бурхарда (Менскі працэс 1946 году, 23 студзеня 1946):
"Калі не памыляюся, гэта здарылася напачатку ліпеня 42-га году... Эсэсаўцы атачылі вёску Казулічы, што ў Кіраўскім раёне, і павыганялі ўсіх людзей з хатаў. Я дастаў свой пісталет і таксама ўзяў удзел у гэтым. Усім жыхаром было загадана зшыхтавацца, пасьля чаго іх, за выняткам старосты ды сем'яў паліцэйскіх, пагналі да краю вёскі. Там іх загналі ў млын, які адразу ж падпалілі. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі на месцы. Я бачыў, як эсэсаўцы запіхвалі ці папросту кідалі дзяцей і старых у млын, які ўжо палыхаў".
Пасьля вайны вёска была адноўленая.
[рэдагаваць] Нарадзіліся
- Уладзімер Сьвірыдаў (у 1897) — савецкі генэрал-лейтэнант артылерыі.
- Уладзімер Габрусь (у 1948) — расейскі грамадзка-палітычны дзеяч.
[рэдагаваць] Крыніцы
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кіраўскага р-на. – Мн., 1997.
- "Mit soldatischer Ritterlichkeit oder mit der Genfer Konvention hat dieser Kampf nicht mehr zu tun"
| Казуліцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Казулічы
|
| Вёскі |
Калодзіма Ι Кострыцкая Слабодка Ι Красьніца Ι Ляскі Ι Малінаўка Ι Падказулічча Ι Падлесьсе Ι Падрэчча Ι Пацава Слабада Ι Стоўпішчы
|