Казюкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казюкі ў Вільні ў 2003 годзе

Казюкі (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziuko mugė) — традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў у Літве, праходзіць з пачатку XVII стагодзьдзя ў Вільні, на галоўным пляцы гораду й прылеглых вуліцах. Кірмаш ладзіцца ў дзень памяці сьвятога Казімера, 4 сакавіка, і ў прылеглыя да яго найбліжэйшыя выходныя дні.

Сама назва ад імя Казімер — Казюк (па-польску: Kaziuk, па-летувіску: Kaziukas).

Першапачаткова з XVII стагодзьдзя кірмаш праходзіў на Катэдральным пляцы, з 1901 году — на Лукіскім, пазьней фактычна ў некалькіх месцах гораду. Тут можна сустрэць шмат цікавага прыкладнога й народнага мастацтва.

Казюкі сталі папулярнымі ў іншых гарадах сучаснай Летувы, а таксама ў Горадні ў Беларусі[1]. Ад нядаўняга часу Казюкі ладзяцца ў многіх польскіх гарадах (напрыклад у Познані[2], Шчэціне[3]), у нядзелю пасьля 4 сакавіка, па ініцыятыве палякаў, былых жыхароў Вільні й нашчадкаў.

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Казюкі» ў Горадні — дзясяты раз // Радыё Свабода
  2. ^ Kaziuk Wileński w niedzielę w Poznaniu – artykuł w Gazecie Wyborczej na temat XV Kaziuka Wileńskiego na Starym Rynku w Poznaniu
  3. ^ Łzy wzruszenia polały się obficie, www.mmszczecin.pl

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Казюкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў