Казімер Нарбут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.
Казімер Нарбут
Daniel Kazimierz Narbutt
Казімер Нарбут
Казімер Нарбут

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Даніель Нарбут
Нарадзіўся 3 студзеня 1738
Крупа каля Ліды, Лідзкі павет, Віленскае ваяводзтва, ВКЛ
Памёр 17 сакавіка 1807 (69 гадоў)
Радзівонішкі, Лідзкі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Пахаваны
Род Нарбуты
Бацькі Казімер Нарбут
Мар’яна з Навіцкіх
Дзейнасьць лёгік

Казімер Нарбут (па-польску: Kazimierz Narbutt, 3 студзеня 1738, Крупа каля Ліды, Лідзкі павет17 сакавіка 1807, Радзівонішкі, Лідзкі павет) — асьветнік, філёзаф і настаўнік, сябра ордэна Піяраў. Прафэсар філязофіі Collegium Nobilium. Прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філязофіі эпохі Асьветніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў піярскай школе ў Шчучыне, пазьней — у Любяшоўскім навіцыяце і піярскім калегіюме ў Дубровіцы. З 1759 году навучаўся ў Віленскім калегіюме, пасьля на працягу чатырох гадоў — у піярскай вучэльні ў Рыме. Пасьля вярнуўся на радзіму, дзе ў 1764 годзе быў прызначаны прафэсарам і прэфэктам у Дубровіцы. Пазьней Казімер Нарбут быў пераведзены ў Вільню.

У 17701799 гадах працаваў пробашчам у Радзыміне. Супольнік уладальніцы Радзыміна Элеаноры, княжны Чартарыйскай. Быў дзеячам Народнай адукацыйнай камісіі, адказным Аддзелу справаў школы і элемэнтарных кніг. Кавалер ордэна Сьвятога Станіслава.

З 1773 да 1775 году Казімер Нарбут знаходзіўся ў Нямеччыне і Францыі як выхавальнік дзяцей падскарбія вялікага літоўскага, пазьней — працаваў у Адукацыйнай камісіі ў Варшаве. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Нарбут жыў у вёсцы пад Лідай.

Працы і філязофія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Казімер Нарбут зьяўляецца аўтарам падручніка «Лёгіка, альбо навука пра роздум і развагу», які выйшаў у Вільні ў 1769 годзе, курса «Эклектычнай філязофіі». У 1771 годзе разам з вучнямі Нарбут выдаў кнігу «Выбраныя развагі зь філязофіі» Разглядаў прынцыпы свабоды развагаў і крытычнага стаўленьня да любых выказваньняў у якасьці умоваў магчымасьці існаваньня філязофіі. Мэтай жа філязофіі Нарбутам лічыўся пошук ісьціны, скіраваны на разьвязаньне практычных задачаў грамадзкага жыцьця.

Нарбут выступаў супраць схалястыкі, якая, на ягоную думку, супрацьстаяла разьвіцьцю навукі. Зьяўляўся прыхільнікам дэізму. Асновай разуменьня лічыў дакладнасьць і відавочнасьць ідэяў, слушнасьць прынцпаў мэтада Рэнэ Дэкарта.

У пачатку 1770-х гадоў Казімер Нарбут прапанаваў ідэю пра сацыяльную прыроду чалавека, якая была блізкай да ідэяў Грэцыя і Лока. На думку Нарбута дзяржава — арганізацыя, створаная ў інтарэсах усіх разам і кожнага паасобку, пры гэтым натуральныя правы асобы мусяць быць незалежнымі ад дзяржавы, а асновай дзяржаўнага ладу павінны быць законы і дзейнасьць, якая цалкам ім адпавядае.

Падтрымліваў шырокую сьвецкую адукацыю, крытыкаваў саслоўную сыстэму выхаваньня і адукацы, у значнай ступені — езуіцкай канцэпцыі. Апроч гэтага займаўся школьнай рэформай у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле меркаваньня Нарбута адной з асноўных адукацыйных дысцыплінаў зьяўляецца сьвецкая этыка.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брат Тэадор Нарбут — гісторык.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]