Казімер Уладзіслаў Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Уладзіслаў Сапега
Казімер Уладзіслаў Сапега
Казімер Уладзіслаў Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1650
Памёр 29 красавіка 1703
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Ян Фрыдэрык Сапега
Канстанцыя з Гербутаў
Жонка Францішка з Копцяў
Ганна Вінцэнта з Фрэдраў
Дзеці Юстына Ганна, Ян Фрыдэрык, Людвіка Алена, Цэцылія Соф’я, Мікалай, Канстанцыя, Ян
Дзейнасьць вайсковец

Казімер Уладзіслаў Сапега (1650, места Кодань — 29 красавіка 1703, сяло Капылы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (16851686) і стольнік вялікі літоўскі (1686) ваявода падляскі (17461752), Падскарбі надворны літоўскі (16861689), кашталян (16891697) і ваявода троцкі (1697)[2].

У 1670-я атрымаў у валоданьні палову Гальшанаўзамкам).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Мікалая Лявона.

Навучаўся ў езуіцкіх адукацыйных установах у Львове і Брунсбэргу. Працягваў адукацыю на захадзе, наведаў Італію, Францыю, Галяндыю і Нямеччыну.

Па вяртаньні на радзіму ўзяў удзел у бітве пад Хоцінам. Апроч таго, удзельнічаў у войнах з туркамі ў 1673, 1676, 1683.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на сойм 1683. У 1697 на выбарах караля і вялікага князя падтрымаў Аўгуста Моцнага[3].

У першым шлюбе з Францішкай Копец меў сыноў Яна Фрыдэрыка і Мікалая, дачок Юстыну Ганну, Людвіку Алену, Цэцылію Соф’ю і Канстанцыю. У другім шлюбе з Ганнай Вінцэнтай Фрэдра меў сына Яна[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 96. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
  3. ^ Elektorów poczet, którzy niegdyś głosowali na elektorów Jana Kazimierza roku 1648, Jana III. roku 1674, Augusta II. roku 1697, i Stanisława Augusta roku 1764, najjaśniejszych Królów Polskich, Wielkich Książąt Litewskich, i.t.d. / ułożył i wydał Oswald Zaprzaniec z Siemuszowej Pietruski. — Lwów, 1845. S. 321.
  4. ^ Kazimierz Władysław Sapieha. Genealogia dynastycznaПраверана 19 лістапада 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]