Казімер Альхімовіч
| Казімер Альхімовіч | |
![]() Аўтапартрэт |
|
| Нарадзіўся: | 20 сьнежня 1840 Дэмбрава, Лідзкі павет, Расейская імпэрыя |
|---|---|
| Памёр: | 31 сьнежня 1916 Варшава, Польшча |
| Заняткі: | мастак |
| Плынь: | рамантызм |
Казі́мер Альхімо́віч (20 сьнежня 1840, мяст. Дэмбрава Лідзкага павету, цяпер Шчучынскі раён — 31 сьнежня 1916, Варшава) — мастак.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, старэйшы брат Гіяцынта Альхімовіча. Скончыў Віленскую гімназію, дзе м. інш. атрымаў пачатковую мастацкую адукацыю. Разам з братам удзельнічаў у паўстаньні 1863—1864 гадоў, быў сасланы на Ўрал. Вярнуўся ў 1869 г., вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана(pl) ў Варшаве, скончыў Акадэмію мастацтваў у Мюнхене (1875). Жыў у Парыжы і Варшаве. З 1890 году выкладаў у прыватнай школе малюнку і разьбы Б. Пасьвіковай.
Творчасьць [рэдагаваць]
К. Альхімовіч лічыцца адным з апошніх польскіх мастакоў рамантычнага напрамку. Ён маляваў карціны на гістарычную і міталягічную тэматыку, пейзажы Літвы і Татраў, рэлігійныя палотны (сярод якіх «Найсьвяцейшая Марыя Панна» для царквы ў Закапаным, «Сьвятая Тройца» для катэдры Ў Любліне), жанравыя сцэнкі. На мастацкае станаўленьне Г. Аляхновіча аказала моцны ўплыў творчасьць вядомага віленскага мастака Канута Русецкага.
Выстаўляўся ў Варшаве (1874—1912), Мюнхэне, Адэсе, Кракаве (1873—1902), Вене. Ягонае палатно «Пахаваньне Гедыміна» (1888) двойчы атрымоўвала ўзнагароды.
Акрамя жывапісу мастак захапляўся росьпісам парцаляну і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасьць працаў К. Алхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Народным музэі.
Літаратура [рэдагаваць]
- Бібікава А. Зорка Казіміра Альхімовіча: (аб творчасці беларускага мастака) / Ала Бібікава // Милицейский вестник: еженедельная газета УВД Гродненского облисполкома / учредитель: УВД Гродненского облисполкома. — 2006. — 26 окт. (№ 43). — С. 12.
- Календарыюм // Czasopis № 12/2005.
- Савук А. Жывапiсец паганскай Лiтвы: (Казіміру Альхімовічу — 160 год з дня нараджэння) // Лiдскi Летапiсец № 12.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Казімер Альхімовіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
