Казімер Велікаселец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Казіме́р Велікасе́лец (нарадзіўся 5 траўня 1945, Стараволя Пружанскага раёну, БССР) — дапаможны біскуп Пінскае дыяцэзіі, дамініканін.

Нарадзіўся ў вёсцы Стараволя Пружанскага раёну. Атрымаў сакрамэнт сьвятарства 28 кастрычніка 1980. Вучыўся ў сэмінарыі ў Рызе (19811984), падчас навучаньня склаў шлюбы ў Ордэн дамініканаў. З 1984 быў пробашчам парафіі Сьвятой Тройцы ў Ішкалдзі. З 1991 году — пробашч касьцёлу Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ў Баранавічах. 6 траўня 1999 Папа Ян Павал ІІ прызначыў яго тытулярным біскупам Бланды Юліі і дапаможным біскупам Пінскае дыяцэзіі. 24 чэрвеня таго ж году адбылося рукаўскладаньне ў біскупа, якое правёў кардынал Казімер Сьвёнтак.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]