Казімер Дамінік Агінскі
| Казімер Дамінік Агінскі | |
Герб «Агінскі» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Памёр: | 10 кастрычніка 1733 |
| Бацькі: | Ян Самуілавіч Агінскі Яна з Нарушэвічаў |
| Жонка: | Элеанора з Войнаў |
| Дзеці: | Юзэф Ян Тадэвуш, Марцыбэла, Тэрэза, Алена, Мар’яна |
Казімер Дамінік Агінскі (? — 10 кастрычніка 1733) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода троцкі (1710—1730) і віленскі (з 1730). Кавалер Ордэна Белага Арла (1729)[1]. Трымаў Горждаўскае, Ушпольскае, Сейвейскае і Віжаньскае староствы[2].
[рэдагаваць] Біяграфія
Прадстаўнік старэйшай (княскай) лініі роду Агінскіх, сын Яна Самуілавіча і яго другой жонкі Яны з Нарушэвічаў.
Абіраўся паслом на соймы ў 1688, 1693, 1695, 1696, 1698, 1701—1702, 1703, 1712. Разам з братам Рыгорам далучыўся да шляхецкай кааліцыі, якая выступала супраць засільля Сапегаў у Літве[2]. У часе барацьбы Аўгуста Моцнага і Станіслава Ляшчынскага падтрымаў Сандамірскую канфэдэрацыю[2].
Захапляўся паэзіяй, але не апублікаваў свае творы[2].
У шлюбе з Элеанорай Войнай меў сына Юзэфа Яна Тадэвуша, а таксама дачок Марцыбэлу, Тэрэзу, Алену і Мар’яну[2].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 203.
- ^ a b c d e Zielińska T. Kazimierz Domink Ogiński // Polski Słownik Biograficzny. — 1978. — T. XXIII. — S. 615—617.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.