Казімер Чартарыйскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казімер Чартарыйскі
Kazimier Čartaryjski. Казімер Чартарыйскі (XVIII).jpg
Казімер Чартарыйскі
POL COA Czartoryski.svg
Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 красавіка 1674
Памёр: 31 жніўня 1741
Род: Чартарыйскія
Бацькі: Міхал Юры Чартарыйскі
Яна Вэраніка з Алендзкіх
Жонка: Ізабэла Альжбета з Морштынаў
Дзеці: Міхал Фрыдэрык, Аўгуст Аляксандар, Канстанцыя, Людвіка Альжбета, Тэадор Казімер

Казімер Чартарыйскі (4 красавіка 1674, Варшава — 31 жніўня 1741) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы (16991707 і 17091712), падскарбі (17071709) і падканцлер вялікі літоўскі (17121724), кашталян віленскі1724). Кавалер ордэна Белага Арла (1730).

Князь на Клявані і Жукаве. Трымаў Крамянецкае, Вяліскае і Усьвяцкае староствы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Чартарыйскіх гербу «Пагоня», сын Міхала Юрыя і Яны Вэранікі з Алендзкіх.

У часы бескаралеўя 16961697 быў прыхільнікам францускага кандыдата на сталец прынца Франсуа Люі дэ Канці. У 1706 перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага (ад якога атрымаў урад падскарбія), потым супрацоўнічаў з Аўгустам Моцным. Па ягонай сьмерці (1733) зноў прыхільнік кандыдатуры Станіслава Ляшчынскага. Трапіў у палон да войскаў Аўгуста Саса, але пагадзіўся з новым каралём.

У 1730-я ўтварыў магнацкую групоўку Чартарыйскіх і зьвязаных зь імі іных родаў («фамілію»), якая разьлічвала на дапамогу Расеі, каб умацаваць дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай[1].

Ажаніўся ў 1693 з Ізабэлай Альжбетай (16711758), дачкой Яна Андрэя Морштына. Дзеці ў гэтым шлюбе:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Чартарыйскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 740.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Казімер Чартарыйскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў