Казімер Ян Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Казімер Ян Павал Сапега
Kazimier Jan Sapieha. Казімер Ян Сапега (XVIII).jpg
К. Я. Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1642
Памёр: 13 сакавіка 1720
Горадня
Род: Сапегі
Бацькі: Павал Ян Сапега
Ганна Барбара з Копацяў
Жонка: Крыстына Барбара з Глябовічаў
Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх
Антаніна Сыбільля з Вальдштайн-Арнау
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Юры Станіслаў, Міхал Францішак, Аляксандар Павал, Кацярына Схалястыка

Казімер Ян Павал Сапега (1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16591661) і падстолі вялікі літоўскі (16611663), падскарбі дворны літоўскі (16631670), гетман польны (16811683) і вялікі літоўскі (16831703, 17051708), ваявода полацкі (16701681) і віленскі (16821703 і з 1705). У 1700 атрымаў ад аўстрыйскага імпэратара Леапольда I княскі тытул[1].

Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказьню, Асьвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільлёй, Заслаўем, Дуброўнам, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Трымаў Берасьцейскае[2]1665) і Жамойцкае (16811682) староствы.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бэнэдыкта Паўла і Лявона Базыля.

Навучаўся ва ўнівэрсытэтах Грацу і Лёвэну. Абіраўся паслом на соймы 16641665 (зь Берасьцейскага павету), 2 соймы 1666 (зь Берасьцейскага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 і элекцыйны 1669 (зь Віленскага павету), каранацыйны 1669 (з Троцкага павету), 2 соймы 1670 (з Ваўкавыскага павету). Быў маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазыцыю да Пацаў. Удзельнічаў у выправах супраць туркаў 1673 (камандаваў 3 харугвамі коньніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзейнічала ў Славаччыне), 1689, 1691, 1694 (нанёс паразу каля Днястра)[3].

З 1684 у апазыцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 генэральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцьця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Горадні. На ягоную прапанову паслы Вялікага Княства зьехаліся ў Горадні[1].

У 16931696 знаходзіўся ў канфлікце зь біскупам віленскім Канстантынам Казімерам Бжастоўскім датычна пытаньня пастою літоўскага войска ў касьцёльных маёнтках, які 18 красавіка 1694 адлучыў К. Я. Сапегу ад Касьцёла.

У Паўночную вайну (17001721) стаў на бок швэдаў. 18 лістапада 1700 атрымаў паразу ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сэрвацы Вішнявецкі. У 1708 перадаў камандаваньне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 17091710 перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710). Па ўтварэньні 23 сакавіка 1716 генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага у Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.

Тройчы браў шлюб:

  1. Крыстына Барбара з Глябовічаў (1667), зь якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава, Міхала Францішка, Аляксандра Паўла, Кацярыну Схалястыку
  2. Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703)
  3. Антаніна Сыбільля з Вальдштайн-Арнау (да 1711)

Памёр 13 сакавіка 1720 у Горадні. Пахавалі князя ў Бярозе-Картускай.

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Я. К. Сапегі (пач. XVIII ст.), які знаходзіцца ў Музэі-палацы ў Вілянаве (Польшча). Іншыя партрэты зьмяшчаюцца ў Коданскай галерэі Сапегаў (1709; пазыцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музэі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швэцыя) і Цельшах (Летува).

Галерэя [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б Зміцер Віцько. Сапега Казімір Ян Павел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 393.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 548.
  3. ^ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Казімер Ян Сапегасховішча мультымэдыйных матэрыялаў