Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Нямеччыны Кайзэрсьляўтэрн
1FC Kaiserslautern Wappen 2010.png
Поўная назва 1. Fußball-Club Kaiserslautern
Заснаваны 2 чэрвеня 1900
Горад Кайзэрсьляўтэрн, Нямеччына
Стадыён Фрыц-Вальтэр-Штадыён
Умяшчальнасьць: 49 780
Прэзыдэнт Штэфан Кунц
Галоўны трэнэр Марка Курц
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 7 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Кайзэрсьляўтэрн (па-нямецку: 1. FC Kaiserslautern) — нямецкі футбольны клюб з гораду Кайзэрсьляўтэрн, які месьціцца ў зямлі Райнлянд-Пфальц на захадзе Нямеччыны. Заснаваны ў 1900 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1951, 1953, 1991, 1998), уладальнік Кубка Нямеччыны (1990, 1996) і Супэркубка Нямеччыны (1991). Клюб быў заснаваны 2 чэрвеня 1900 году шляхам зьліцьця футбольных камандаў «Germania 1896» і «FG Kaiserslautern», у тыя часы называўся «FC 1900». У 1909 годзе клюб, у сваю чаргу, быў аб’яднаны з клюбамі «FC Palatia» (заснаваным ў 1901 годзе) і «FC Bavaria» (заснаваным у 1902 годзе), у вынік гэтага працэсу клюб атрымаў назву «FV 1900 Kaiserslautern». У 1929 годзе адбылося чарговае зьліцьцё клюбаў — на гэты раз з футбольным клюбам «SV Phönix», пасьля чаго клюб атрымаў назву «FV Phönix-Kaiserslautern». Канчатковая назва была прысвоена клюбу ў 1932 годзе.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Раньнія часы

Два папярэдніка сучаснага клюбу, клюбы «Bavaria» і «FC 1900», былі ўдзельнікамі Заходняй Крайс-Лігі, першага дывізіёна нямецкага футбола першай чвэрці XX стагодзьдзя, заснаванай ў 1908 годзе. C 1909 году новы «FV Kaiserslautern» пасьпяхова выступаў у гэтай лізе, займаючы другія месцы ў 1910 і 1912 гадох. Каманда заняла першае месца ў Саарскай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Saar) у 1919 годзе, першае месца ў Пфальцкай Крайсьлізе (ням. Kreisliga Pfalz) у 1920 годзе, і ў Бэцырксьлізе Райн-Саару (ням. Bezirksliga Rhein-Saar) ў 1931 годзе, і правяла канец 1930-х гадоў сьлізгаючы ўверх і ўніз па табліцы паміж Бэцырксьлігай і больш вышэйшай Гаўлігай Паўднёвага Захаду (ням. Gauliga Südwest), адной з шаснаццаці вышэйшых дывізіёнаў, якія існавалі ў пэрыяд рэарганізацыі нямецкага футбола, праведзенай нацыскімі ўладамі.

Выступ клюба быў невыбітным у гады, якія папярэднічалі Другой сусьветнай вайне, але значна палепшыўся пасьля 1939 году. «Чырвоныя чэрці» заваявалі тытул пераможцы Гаўлігі Паўднёвага Захаду штафэля Саар-Пфальц (ням. Gauliga Südwest/Staffel Saarpfalz), але прайгралі агульны тытул пераможцам штафэля Майн-Гэсэн (ням. Staffel Mainhessen), клюбу «Кікерс» з Офэнбаху. У сэзоне 1941—1942 гадоў Гаўліга Паўднёвага Захаду была аб’яднаная з Гаўлігай Гэсэн-Насаў (ням. Gauliga Hessen-Nassau) і Гаўлігай Вэстмарку (ням. Gauliga Westmark), і «Кайзэрсьляўтэрн» у той сэзон заваяваў тытул пераможцаў Вэстмарку, упершыню працягваючы гуляць у нацыянальных фінальных раўндах. Клюб пацярпеў сур’ёзную паразу зь лікам 3:9 ад будучага чэмпіёна той сэрыі плэй-оф, «Шальке-04», асноўнай пануючай сіле ў нямецкім футболе таго часу.

Выступ каманды зь цягам часу стаў менш пасьпяховым, і ў сэзоне 1944 году каманда скончыла барацьбу на апошнім месцы ў сваёй групе. Наступны, 1945 год, адзначыўся поўным каляпсам футбола й спорту наогул у краіне, разьбітай ўдарамі сілаў арміі СССР і хаўрусьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

[рэдагаваць] Пасьляваенны пэрыяд

Пасьля вайны паўднёва-заходні рэгіён Нямеччыны быў часткай акупацыйнай зоны войскаў хаўрусьнікаў, якая кіраваліся Францыяй. Каманды былі арганізаваны ў паўночны й паўднёвы дывізіёны для таго, каб вызначыць, якія каманды ўвойдуць у склад новай Обэрлігі. Францускае камандаваньне вельмі павольна перадавала ў рукі мясцовага насельніцтва кіраваньне новаўтварэньнямі, таму каманды з гэтых рэгіёнаў значна даўжэй не ўваходзілі ў зноўку заснаваную агульнанацыянальную лігу. «Кайзэрсьляўтэрн» працягнуў гуляць у Обэрлізе Паўднёвага Захаду ў 1945 годзе, і скончыў сэзон, усяго на адно ачко адстаўшы ад «Саарбрукена». Наступны сэзон каманда зь лёгкасьцю перамагла ў Групе Поўнач ў 1947 годзе, шмат у чым, дзякуючы гульні Фрыца Вальтэра й ягонага брата Ітмара Вальтэра. Гэты дуэт забіў на дваіх 46 галоў — больш, чым любая іншая каманда ў цэлым.

[рэдагаваць] Склад

Па стане на 25 студзеня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Тобіяс Зіпэль 1988
2 Сьцяг Чэхіі Аб Ян Шымунек 1987
3 Сьцяг Даніі Аб Леон Есэн 1986
4 Сьцяг Польшчы ПА Арыель Барысюк 1991
6 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Абэль 1981
7 Сьцяг Нямеччыны ПА Олівэр Кірх 1982
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстыян Тыфэрт (капітан) 1982
9 Сьцяг Ізраілю Нап Ітай Шэхтэр 1987
10 Сьцяг Турэччыны ПА Алкай Шахан 1987
11 Сьцяг Нямеччыны Нап Сандра Вагнэр (у арэндзе з «Вэрдэру») 1987
13 Сьцяг Грэцыі Аб Атанасіёс Пэтсас (у арэндзе з «Баеру») 1991
16 Сьцяг Нямеччыны Нап Рычард Сукута-Пасу 1990
17 Сьцяг Нямеччыны Аб Аляксандар Бугера 1978
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Бразыліі Аб Роднэй 1985
21 Сьцяг Нямеччыны ПА П’ер дэ Віт 1987
22 Сьцяг Даніі Нап Мікалай Ёргенсэн (у арэндзе з «Баеру») 1991
23 Сьцяг Нямеччыны Аб Флёрыян Дык 1984
24 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас (у арэндзе з «Баеру»)
25 Сьцяг Альжыру Аб Антар Ях’я 1982
26 Сьцяг Нямеччыны Нап Стэвэн Цэльнэр
27 Сьцяг Аўстрыі Бр Марка Кналер
28 Сьцяг Грэцыі ПА Костас Фартуніс 1992
29 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Трап 1990
30 Сьцяг Камэруна Нап Дорге Куэмаа (у арэндзе з «Бруге») 1983
31 Сьцяг Польшчы Нап Якуб Сьверчак 1992

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Кайзэрсьляўтэрн (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах