Кайзэрына Аўгуста Вікторыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Кайзэрына Аўгуста Вікторыя» (па-нямецку: Kaiserin Auguste Victoria) — карабель-буксір, сабраны ў 1892 року ў Данцыгу. Найменаваны ў гонар каралевы Прусіі Аўгусты-Вікторыі, жонкі кайзэра Вільгельма II.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 прыналежыць Аб’яднанаму варшаўскаму таварыству наземнага і воднага транспарту Польшчы, перайменаваны ў «Крашэўскі» (польск. Kraszewski). Улетку 1920 року ў сувязі з бальшавіцкім наступам на Варшаву пачалося ўзмацненьне флятыліі на Вісьле(pl) за кошт судзінаў, рэквізаваных ад прыватных уласьнікаў. «Kraszewski» 20 жніўня 1920 паступіў у рэзэрв флятыліі, меў быць узброены двума 75-мілімэтровымі гарматамі. Задачай рэзэрву было патруляваньне Віслы і перапыненьне спробаў яе фарсіраваньня[1]. Пазьней у тым самым року вернуты варшаўскаму таварыству.

У 1927 належаў Польскаму рачному транспарту «Vistula» (Варшава). У 30-х перайменаваны на «Зубар» (польск. Żubr), належыць Ашчаднаму траспартнаму каапэратыву «Wisła» GmbH, Данцыг.

Пасьля акупацыі Польшчы Нямеччынай перайменаваны ў «Leslau II». У 1945 быў пакінуты немцамі пашкоджаным у Гданьску. Капітан судзіны Стэфан Лінц перамаляваў нямецкую назву на былую польскую, каб не дапусьціць захопу яго савецкімі войскамі. У красавіку перапраўлены на Гданьскую вэрф, з 1946 пад імем «Зубар» у порце Быдгашчы.

У 1951 меў назву «Дрвэнца» (польск. Drwęca). У 1954 адбыўся капітальны рамонт караблю. Зьняты з эксплюатацыі ў 1971, у 1974 разабраны.

Парамэтры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водазьмяшчэньне: 86 т. Памеры: 41,74×5,5 м. Асадка: 0,9 м. Хуткасьць: 18 км/г.

Галоўныя рухавікі: 1 паравая двухцыліндравая машына, магутнасьць 220 к. с.

Экіпаж: 7 чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Flotylla wiślana 1920 roku (пол.) Flotylle rzeczne Праверана 29 лютага 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]