Каймін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Каймін
Краіна Беларусь
Плошча 0,43 км²
Плошча вадазбору 159 км²
Максымальная глыбіня 19,5 м
Найбольшая даўжыня 1,55 км
Найбольшая шырыня 0,38 км
Даўжыня берагавой лініі 4,3 км
Аб’ём вады 3,26 млн м³
Каардынаты 54°53′13.11″ пн. ш. 26°12′47.55″ у. д. / 54.886975° пн. ш. 26.2132083° у. д. / 54.886975; 26.2132083Каардынаты: 54°53′13.11″ пн. ш. 26°12′47.55″ у. д. / 54.886975° пн. ш. 26.2132083° у. д. / 54.886975; 26.2132083
Каймін на мапе Беларусі
Каймін
Каймін
Каймін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Каймін (Каймінскае) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 36 км на паўночны ўсход ад гарадзкога пасёлка Астравец, каля вёскі Кайміна Горная. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Сарачанка. Плошча Кайміну складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня возера — 19,5 м. Даўжыня возера — 1,55 км, найбольшая шырыня — 0,38 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,26 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 4,3 км, плошча вадазбору — 159 км².

Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 2,0 м.

Возера Каймін

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, на паўночным захадзе велічыня схілаў складае 3—5. Схілы парослыя лесам і хмызьняком, на поўначы ўчасткамі разараныя. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі, на поўдні і паўднёвым захадзе маюць вышыню да 0,5 м, знаходзяцца пад хмызьняком. На захадзе берагі знаходзяцца пад лесам.

Дно вадаёма мае ўпадзіны. Да глыбіні 4—6 м высланае пяском і апяшчаненым глеем, на большых глыбінях — сапрапэлем.

Праз возера працякае рака Клевель.

Расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1—1,8 м.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.