Какаштля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
El Gran Basamento, абаронены мэталічным дахам

Какаштла (па-гішпанску: Cacaxtla) — зона археалягічных раскопак на поўдні мэксыканскага штата Тляскаля ў муніцыпалітэце Натывітас. Атрымала вядомасьць дзякуючы добра захаваным насьценным выявам культуры мая. Горад, які існаваў у гэтым месцы, дасягнуў росквіту ў эпіклясычны пэрыяд мэсаамэрыканскай гісторыі. За 1 км ад Какаштлі знаходзіцца гарадзішча Шачытэкатль.

Гісторыя да канкісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд на Gran Basamento.

Мяркуецца, што Какаштля была сталіцай дзяржавы Альмэка-Шыкалянка. Горад узьнік каля 4-5 стст. н. э. Ці зьвязаны яго стваральнікі з культурай альмэкаў, або назва адносілася да тэрыторыі, а не да этнічнага паходжаньня стваральнікаў гораду, да цяперашняга часу невядома. Пра культуру альмэка-шыкалянка амаль нічога не вядома; тэрмін упершыню выкарыстоўваў гісторык і храніст Дыега Муньёс Камарга ў канцы XVI ст., калі пісаў, што Какаштля была галоўным горадам «альмэкаў» (народ, вядомы сучасным гісторыкам пад назвай «альмэкі», зьнік за 800 гадоў да ўзьнікненьня гораду, у 4 ст. да н. э.).

Пасьля падзеньня бліжэйшага гораду Чалюля прыкладна ў 600 г., у вайне якога брала ўдзел і Какаштля, горад ператварыўся ў цэнтар улады ў атачальным яго рэгіёне даліны Пуэбля-Тляшкала. Каля 900 г. горад пачынае прыходзіць у заняпад і да 1000 г. канчаткова закінуты.

фрэска, ў Порцік "А": Чалавек - ягуар

Сучасная гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў ізноў адкрыты ў 1975 г. сялянамі паселішча Сан-Мігель-дэль-Мілягра, якія, апрацоўваючы зямлю, выявілі старажытную сьцяну, на якой быў выяўлены твар пэрсанажа, цяпер вядомага як «Чалавек-Птушка», і паведамілі пра знаходку ўладам. Горад адразу ж прыцягнуў увагу археолягаў.

21 траўня 2007 г. каля 800 м² плошчы руінаў было цалкам разбурана і яшчэ 800 панесла шкоду ў выніку моцнага граду[1], у сувязі з чым улады зачынілі доступ да руінаў ажно да новага распараджэньня.

Горад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтр горада Какаштла — Gran Basamento, даўжынёй у 200 мэтраў і вышынёй 25 мэтраў. Гэта плятформа прыроднага паходжаньня, якая забясьпечвае добрую абарончую пазыцыю і выгляд на навакольныя землі. На гэтай плятформе разьмяшчаліся асноўныя рэлігійныя і грамадзкія збудаваньні гораду, а таксама жытло жрацоў. У навакольлях плятформы сустракаюцца іншыя піраміды меншага памеру і падножжы храмаў.

Паколькі галоўны комплекс будынкаў Какаштлі не раскопвалі да 1980-х гадоў, шматлікія каляровыя малюнкі на сьценах захаваліся і даступныя для агляду наведвальнікам. Асаблівую цікавасьць уяўляе той факт, што шматлікія з насьценных выяваў спалучаюць сымболіку Мэксыканскага плято з уплывам культуры мая, што робіць Какаштлю ўнікальнай у гэтым дачыненьні.

насьценнага росьпісу: бітва, левы бок
насьценнага росьпісу: бітва, права

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Какаштлясховішча мультымэдыйных матэрыялаў