Какосавыя выспы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Territory of the Cocos (Keeling) Islands
Тэрыторыя Какосавых выспаў
Сьцяг Какосавых выспаў Герб Какосавых выспаў
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: -
Месцазнаходжаньне Какосавых выспаў
Афіцыйная мова ангелькая
Сталіца Вэст Айлэнд
Найбуйнейшы горад Бантарн
Урад залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Ніл Лукас
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
- месца ў сьвеце
14 км²
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2004)
 - Шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
628
44,9/км²
СУП
 - Агульны (-)
 - на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 - улетку
UTC+6,5 (UTC+6,5)
+6,5 (UTC+6,5)
Незалежнасьць
-
-
Дзяржаўны гімн «-»
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .cc
Тэлефонны код +61 891
Мапа Какосавых выспаў

Како́савыя выспы (па-ангельску: Cocos (Keeling) Islands) – група атолаў у Індыйскім акіяне, якія зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй. Знаходзяцца ў 1100 км на захад ад Суматры.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспы былі адкрытыя ў 1609 годзе капітанам Вільямам Кілінгам, але да ХІХ стагодзьдзя заставаліся незаселенымі. У 1826 годзе зьявілася паселішча на Вэст айлэнд, а ў наступным годзе на Саўс айлэнд.

У 1836 годзе на выспы прыбыў карабель Бігль, на якім Чарльз Дарвін ажыцьцяўляў кругасьветнае падарожжа. Яго дасьледаваньні мясцовых атолаў сталі падмуркам тэорыі ўзьнікненьня атолай.

Вялікабрытанія анэксавала выспы ў 1857 годзе, далучыўшы іх да сваіх азіяцкіх калёній, але на практыцы на выспах нічога не зьмянілася.

Пад час Першай Сусьветнай вайны 9 лістапада 1914 года адбылася марская бітва, у выніку якой быў патоплены нямецкі карабель Эмдэн.

У часы Другой Сусьветнай вайны выспы знаходзіліся пад вайсковай адміністрацыяй Цэйлона. У траўні 1942 года на выспах адбыўся бунт 15 салдатаў гарнізона. Пасьля падаўленьня бутну, 3 яго ўдзельнікаў былі пакараны сьмерцю.

У 1955 годзе Вялікабрытанія перадала выспы Аўстраліі і з гэтага часу яны атрымалі статус залежнай тэрыторыі.

[рэдагаваць] Палітыка

Какосавыя выспы згодна з Cocos (Keeling) Islands Act 1955, зьяўляюцца аўстралійскай залежнай тэрыторыяй, якая кіруецца аўстралійскім Department of Transport and Regional Services.

Аўстралійскі кіраўнік, займае пасаду Генэральнага Губэрнатара Аўстраліі і адначасова прадстаўляе на выспах Аўстралію і брытанскую манархію.

Лякальную ўладу прадстаўляе Рада Какосавых выспаў ((Keeling) Islands Shire Council), якая складаецца з сямі дэпутатаў і выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

За зьнешнія зносіны і абарону выспаў адпавядае Аўстралія, за парадкам на выспах назіраюць пяць паліцэйскіх.

[рэдагаваць] Геаграфія

Какосавыя выспы складаюцца з двух групаў атолаў: Паўднёвыя выспы Кілінга, на якіх знаходзіцца ўсё насельніцтва выспаў і Паўночныя выспы Кілінга.

На выспах не існуе крыніцаў пітной вады.

Паўднёвыя выспы складаюцца з 26 выспаў, агульнай плошчай 13,1 км². Заселенымі зьяўляюцца толькі дзьве выспы: Хоўм айлэнд і Вэст айлэнд.

Паўночныя выспы складаюцца з аднаго атола, які мае выгляд літары “С”. Яго плошча складае 1,1 км ². Тут знаходзіцца нацыянальны парк (Pulu Keeling National Park).

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Выспы не маюць адміністрацыйнага падзела.

[рэдагаваць] Эканоміка

Асновай эканомікі выспаз зьяўляецца вырошчваньне какосавых пальмаў і абслуга аэрапорта праз які ідзе міжнародная лінія АўстраліяПАР, паступова разьвіваецца і турызм.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Большасьць насельніцтва тэрыторыі складаецца з малайцаў.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі


Краіны Акіяніі
LocationOceania.png Аўстралія · Вануату · Кірыбаці · Маршалавы выспы · Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі · Науру · Новая Зэляндыя · Палаў · Папуа-Новая Ґвінэя · Саламонавы выспы · Самоа · Тонґа · Тувалу · Фіджы
Іншыя рэгіёны: Амэрыканскае Самоа · Выспа Бэйкера · Выспы Кука · Выспы Піткейрна · Выспы Ўоліс і Футуна · Выспа Гоўланда ·

Атол Джонстана · Кліпэртан · Выспа Норфалк · Выспа Пасхі · Выспа Джарвіс · Ўэйк · Гуам · Какосавыя выспы · Ніуе · Новая Каледонія · Пальміра · Паўночныя Марыяны · Рыф Кінгмана · Такелаў · Француская Палінэзія