Калачы (Менская вобласьць)
| Калачы | |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Лагойскі |
| Сельсавет: | Янушкавіцкі |
| Насельніцтва: | 388 (2003) |
| Колькасьць двароў: | 122 |
| Тэлефонны код: | +375 1774 |
| Паштовы індэкс: | 223125 |
Калачы́ — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Калачы ўваходзяць у склад Янушкавіцкага сельсавету.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 16 ст. сяло, шляхецкая ўласнасьць у Менскім павеце і ваяводзтве. У 1582 годзе ўласнасьць Яна Ясінскага. У канцы 18 ст. вёска, цэнтар Калачоўскага староства Менскага ваяводзтва. У 1799 годзе сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасьць, карчма, вадзяны млын. У 1870 годзе вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 годзе ў двары сьвятара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 годзе ў ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей. З 1924 году цэнтар Калачоўскага сельсавета ў Лагойскім раёне Менскай акругі, з 1938 году ў Менскай вобласьці, меўся вадзяны млын. У 1941 годзе 28 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Нямеччыну, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе. З 1954 году ў складзе Янушкавіцкага сельсавета. У 1969 годзе ў вёсцы налічвалася 55 двароў, 173 жыхары.
[рэдагаваць] Насельніцтва
На 1 студзеня 2003 году ў вёсцы налічвалася 122 двары, 388 жыхароў.
[рэдагаваць] Гаспадарка
У вёсцы разьмешчаныя цэнтральная сядзіба калгаса «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Янушкавіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі |
Альхоўка Ι Аскрышына Ι Бабры Ι Вялікія Бесяды Ι Барыскі Ι Баяры Ι Бухнавічы Ι Вепраты Ι Дашкі Ι Дзяніскі Ι Жабічы Ι Жылічы Ι Калачы Ι Канікавічы Ι Карпілаўка Ι Казьлеўшчына Ι Камуна Ι Крамянец Ι Малыя Бесяды Ι Малыя Янушкавічы Ι Мачулішча Ι Мышыцы Ι Мышкавічы Ι Паўляняты Ι Панышы Ι Падваране Ι Рацькавічы Ι Саўдзеневічы Ι Сьліжына Ι Стайкі Ι Сярпішчына Ι Трусавічы Ι Харужанцы Ι Эйнаравічы Ι Якубовічы Баравыя Ι Якубовічы Гаравыя Ι Янушкавічы
|
| Лагойскі раён | ||
|---|---|---|
| Горад / Места | ||
| Мястэчка | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню |
Акалоўскі с/с · Акцябарскі с/с · Астрошыцкі с/с · Бяларуцкі с/с · Гайненскі с/с · Задор’еўскі с/с · Зарэчанскі с/с · Каменскі с/с · Крайскі с/с · Лагазінскі с/с · Лагойскі с/с · Нястанавіцкі с/с · Плешчаніцкі с/с · Швабскі с/с · Янушкавіцкі с/с
Былыя: Знаменскі с/с · Ізьбішчанскі с/с · Падонкаўскі с/с · Плешчаніцкі п/с |
|