Калеж дэ Франс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Калеж дэ Франс (па-француску: Collège de France) — адна з самых прэстыжных вышэйшых навучальных установаў Францыі. Разьмешчаны на плошчы Марсэлен-Бэртэлё (па-француску: place Marcelin-Berthelot) у Лацінскім квартале (5-я акруга Парыжа).
Тут прапануюцца недыплёмныя курсы павышанага ўзроўню з натуральных, гуманітарных і мастацкіх дысцыплінаў. Навучаньне бясплатнае і адкрыта для ўсіх без папярэдняга запісу. Пасада прафэсара Калеж дэ Франс лічыцца вяршыняй навуковай кар’еры ў Францыі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Калеж дэ Франс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў