Калектывізацыя
Калектывізацыя — працэс каапэрацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасьці.
Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) ўзьніклі з усталяваньнем савецкай ўлады (1917—1920 гг.) У 1922—1928 гг. ўлады БССР падтрымлівалі дабраахвотную калектывізацыю з мэтай аб’яднаньня дробных сялянскіх гаспадарак.
У 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэньне стварэньня калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90% сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС.
У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949—1952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненьні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачваньне заможных сялянскіх гаспадарак.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |