Калектыўная памяць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Калектыўная памяць - памяць групы, супольнасьці індывідаў (ад сям'і да нацыі). Выступае як элемэнт самаідэнтыфікацыі кожнага індывіда ў адносінах да пэўнай супольнасьці. Узьнікае у пры зьяўленьні калектыву і зьнікае са сьмерцю яго чальцоў. Тэрмін уведзены францускім філёзафам і сацыёлагам Морысам Хальбвахсам.

Тэорыя Морыса Хальбвахса[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўным тэрмінам, якім апэруе Хальбвахс зьяўляецца калектыўная памяць. Зрэшты сам ён і ўводзіць гэты тэрмін ва ўжытак. Распрацоўваючы тэму памяці ён робіць наступныя высновы: па-першае, памяць гэта ня выключна індывідуальная рыса, як сьцвярджала філязофія да яго часу, па-другое, людзі заўжды памятаюць сябе ў межах пэўнай супольнасьці, таму можна казаць аб існаваньні калектыўнай памяці.

Перш чым дасьледаваць памяць Хальбвахс адмяжоўвае сапраўдную памяць кожнага чалавека ад т.зв. гістарычнай памяці ці наўпрост гісторыі, якая яму навязваецца чалавеку соцыюмам. Адсюль нараджаецца трывалае супрацьпастаўленьне памяць-гісторыя, дзе памірае памяць чалавека ці супольнасьці пачынаецца гісторыя. Калектыўная памяць належыць пэўнаму калектыву, яна нараджаецца і памірае, калі знікае тая супольнасьць, якое належала гэта памяць. Яе не магчыма аднавіць, у іншым выпадку гэта будзе ўжо гісторыя. Кожны індывід шляхам свайго жыцьця можа належаць да некалькіх груп і адпаведна належаць да некалькіх калектыўных супольнасьцяў памяці: калектыўнай памяці сваёй сям’і, свайго калектыву на працы, свайго гольфклюба і г.д. Калектыўная памяць пачынаецца ў сучаснасьці і дзейнічае індывідуальнага чальца групы. Прычына існаваньня калектыўнай памяці палягае таксама ў патрэбе індывідаў самаідэнтыфікаваць сябе, г.зн. суадносіць сябе паводле нейкіх прыкметаў да пэўнай сацыяльнай стурктуры ці адзінкі.

Зьяўленьне тэорыі калектыўнай памяці ў пачатку ХХ ст. істотна паўплывала на далейшае разьвіцьцё многіх гуманітарных дысцыплін, у тым ліку філязофіі і гісторыі.