Калодзескі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калодзескі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Любішына
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
  • 2127 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223227
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Кало́дзескі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ігуменскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Любішына.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Калодзескі сельсавет у складзе Ігуменскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Калодзезі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 ліпеня 1959 году да сельсавету далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавету (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)[1]. 22 сакавіка 1989 года цэнтар сельсавету перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына.

27 лістапада 1989 году ў склад Лядскага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікапольле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавету перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)[2].

30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Амяло, Анапольле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар, Юравічы скасаванага Хутарскага сельсавету, а пасёлак Індом перададзены з Калодзескага ў склад Ігуменскага сельсавету[3].

28 траўня 2013 году населеныя пункты Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Зьмена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар, Юравічы перададзеныя з Калодзескага ў склад Лядзкага сельсавету[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  2. ^ >Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)