Каломба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каломба
Peter Falk Colombo 1973.jpg
Пітэр Фальк у ролі Каломба
Прадусар Філіп Сальцман
Сцэнарыст Ўільям Лінк, Рычард Левінсан
У ролях Пітэр Фальк
Дата выхаду 20 лютага 196830 студзеня 2003
Краіна ЗША
Мова ангельская
Профіль на IMDb
Афіцыйны сайт

Каломба — амэрыканскі тэлесэрыял, які здымаўся ў пэрыяды з 1968 па 1978 гады, а таксама ў 19892003 гады. Галоўную ролю лейтэнанта Каломба, дэтэктыва аддзелу лос-анджэлескай паліцыі, згуляў Пітэр Фальк[1][2]. Аўтарам сцэнару зьяўляюцца Ўільям Лінк і Рычард Левінсан. Сюжэт сэрыялу часьцяком мае перавернуты фармат дэтэктыва, то бок амаль кожны эпізод пачынаецца са зьдзяйсьненьня злачынства й паказу злачынцаў. Потым сюжэт у асноўным круціцца вакол таго, як злачынец, асоба якая ўжо вядомая гледачам, нарэшце, будзе выкрыты й арыштаваны.

Галоўным пэрсанажам зьяўляецца прыязны, шматслоўны, растрапаны, але вельмі пільны паліцыянт-вышукнік італьянскага паходжаньня ў старым балёневым плашчы й цыгарай у зубах, які кантактуе з забойцамі, амаль адразу здагадваецца на асобу забойцы, але зьбірае доказы перш чым іх выкрыць. Першапачаткова забойцы мірна ставяцца да лейтэнанта, прыдумваючы адказы на ягоныя пытаньні, але зь цягам часу Каломба ўсё больш раздражняе іх сваімі пытаньнямі. Нягледзячы на ​​ягоную несамавітую зьнешнасьць і ўяўную разгубленасьць, Каломба пранікліва вырашае ўсе справы й забясьпечвае ўсе дадзеныя, неабходныя для прад’яўленьня абвінавачваньня. Ягоная ўвага на дэталі й нястомны вылучаны падыход, хоць відавочны для гледача, часьцяком становіцца ясным для забойцы толькі ў канцы сюжэтнай лініі.

Сэрыі ўсіх фільмаў, як правіла, маюць даўжыню ад 73 да 100 хвілінаў. Тэлесэрыял трансьляваўся больш чым на 80 тэлеканалах, якія ахопліваюць 44 краіны. У 1997 годзе эпізод «Забойства па кнізе» заняў 16 месца з 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў паводле вэрсіі часопісу TV Guide[3]. У 1999 годзе гэты жа часопіс зьмясьціў лейтэнанта Каломба на 7 радок свайго сьпісу 50 найвялікшых тэлевізійных пэрсанажаў усіх часоў[4]. У 2013 годзе Гільдыя пісьменьнікаў ЗША ўключыла сэрыял у свой сьпіс лепшых сэрыялаў, паставіўшы яго на 57 радок[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Collins, Glenn (November 28, 1990). «New York Times». The New York Times
  2. ^ Hochswender, Woody (December 15, 1991). «New York Times». The New York Times
  3. ^ 100 Greatest Episodes of All Time. TV Guide. 1997.
  4. ^ TV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. p. 651. ISBN 0-7607-5634-1.
  5. ^ 101 Best Written TV Series. WGA.org

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]