Калуска-Рыская лінія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Калуска-рыская лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 1 траўня 1958
Даўжыня, км 37,8
Колькасьць станцыяў 24
Вагонаў у складзе 8
Завантажаныя станцыі ВДНГ
Наземныя часткі Няма
Электрадэпо ЦЧ-5 Калускае, ЦЧ-10 Сьвіблава
Калуска-Рыская лінія
Чалабіцьцева (станцыя мэтро) leer leer leer
Чалабіцьцева
Мядзьведкава (станцыя мэтро) leer leer leer
Мядзьведкава
Бабушкінская (станцыя мэтро) leer leer leer
Бабушкінская
Сьвіблава (станцыя мэтро) leer leer leer
Сьвіблава
Батанічны сад (станцыя мэтро) leer leer leer
Батанічны сад
ВДНГ (станцыя мэтро) leer leer leer
ВДНГ
Аляксееўская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Аляксееўская
Рыская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Рыская
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
BSicon BHF saffron.svg
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
leer leer
Праспэкт Міру
Сухараўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Сухараўская
Тургенеўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF saffron.svg
Чыстыя пруды (станцыя мэтро)
BSicon BHF.svg
Срэценскі бульвар (станцыя мэтро)
BSicon BHF lime.svg
leer
Тургенеўская
Кітай-горад (станцыя мэтро)
BSicon BHF saffron.svg
Кітай-горад (станцыя мэтро)
BSicon BHF violet.svg
leer leer
Кітай-горад
Трацьцякоўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF saffron.svg
Трацьцякоўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF yellow.svg
Новакузьнецкая (станцыя мэтро)
BSicon fBHF.svg
leer
Трацьцякоўская
Акцябрская (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
BSicon BHF saffron.svg
Акцябрская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
BSicon BHF brown.svg
leer leer
Акцябрская
Шабалаўская  (станцыя мэтро) leer leer leer
Шабалаўская
Ленінскі праспэкт (станцыя мэтро) leer leer leer
Ленінскі праспэкт
Акадэмічная (станцыя мэтро) leer leer leer
Акадэмічная
Прафсаюзная (станцыя мэтро) leer leer leer
Прафсаюзная
Новыя Чаромушкі (станцыя мэтро) leer leer leer
Новыя Чаромушкі
Калуская (станцыя мэтро) leer leer leer
Калуская
Бяляева (станцыя мэтро) leer leer leer
Бяляева
Канькова (станцыя мэтро) leer leer leer
Канькова
Цёплы Стан (станцыя мэтро) leer leer leer
Цёплы Стан
Ясенева (станцыя мэтро) leer leer leer
Ясенева
Новаясенеўская (станцыя мэтро)
BSicon BHF saffron.svg
Бітцаўскі парк (станцыя мэтро, Бутаўская лінія)
BSicon exKBHFa steel.svg
leer leer
Новаясенеўская

«Калу́ска-Ры́ская лінія» — шостая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Зьвязвае паўночна-ўсходнія раёны (Мядзьведкава, Сьвіблава) й УВЦ (рас. — ВВЦ) праз цэнтар з жылымі масывамі на паўднёвым захадзе (Чаромушкі, Канькова, Ясенева). На схэмах пазначаецца аранжавым колерам. Адзіная лінія, аб’яднаньне абодвух контураў якой адбылося праз 13 год пасьля адкрыцьця першай дзялянкі (з 1 траўня 1958 па 5 студзеня 1972 гг).

На лініі маюцца дзялянкі як глыбокага, так і дробнага закладаньня; адкрытых дзялянак няма. Між станцыямі «Бабушкінская» і «Мядзьведкава» разьмешчаны Мядзьведкаўскі крыты мэтрамост праз Яўзу.

У складзе лініі 24 станцыі. Даўжыня — 37,8 км, сярэдні час паездкі ад канцавых станцыяў — каля 55 хвілінаў.

Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе склаў 910 тыс. чалавек[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая дзялянка будучай Калуска-Рыскай лініі даўжынёй 5,4 км была адчыненая ў 1958 годзе. Яна праходзіла ў асноўным пад Праспэктам Міру паралельна яму, зьвязвае цэнтар места з Усерасейскім выставачным цэнтрам (раней — ВДНГ). Да 1972 году гэтая дзялянка мела назву Рыскі радыюс зь пяцьцю станцыямі: «Батанічны сад» (цяпер «Праспэкт Міру»), «Рыская», «Мір» (ад 1966 году «Шчарбакоўская», ад 1990 — «Аляксееўская») і «УСГВ» (цяпер «ВДНГ»).

У 1962 годзе быў уведзены ў эксплюатацыю Калускі радыюс, які зьвязвае цэнтар Масквы з жылымі масывамі на паўднёвым захадзе места. Пры адкрыцьці гэтая дзялянка мела працягласьць 8,9 км і ўключаў пяць станцыяў: «Акцябрская», «Ленінскі праспэкт», «Акадэмічная», «Прафсаюзная» і «Новыя Чаромушкі». Станцыя «Шабалаўская», якая цяпер знаходзіцца між «Акцябрскай» і «Ленінскім праспэктам», была прадугледжана зыходным праектам, але пачала дзейнічаць ад 1980 году.

Будаўніцтва цэнтральнае дзялянкі лініі, якая злучыла Калускі й Рыскі радыюсы ў адную лінію, пачалося ў 1970-м годзе. 4 студзеня 1971 году паўднёвая палова — ад «Акцябрскай» да «Плошчы Нагіна́» (цяпер — «Кітай-горад») — пачала працу; тады адчыніліся дзьве станцыі — «Новакузьнецкая» (ад 1983 году — «Трацьцякоўская») і «Плошча Нагіна»; апошняя зь якіх была сумешчана са Жданаўска-Краснапрэсьненскай лініяй (цяпер — Таганска-Краснапрэсьненская лінія). У студзені 1972 году адчынілася й паўночная палова цэнтральнай дзялянкі з двума станцыямі — «Калгаснай» (цяпер — «Сухараўская») і «Тургенеўская». Такім чынам, Калуска-Рыская лінія зьявілася ў 1972 годзе.

У 1978-м лінія была падоўжаная на поўнач — ад станцыі «ВДНГ» да станцыі «Мядзьведкава»; на гэтай дзялянцы даўжынёй 8,1 км — чатыры станцыі («Батанічны сад», «Сьвіблава», «Бабушкінская» ды «Мядзьведкава»), усе — дробнага закладаньня. Паўднёвы канец лініі — ад «Бяляева» да «Бітцаўскага парку» (цяпер — «Наваясенеўская») — быў адкрыты ў дзьве чаргі. Першая чарга, якая ўключала дзьве станцыі — «Канькова» ды «Цёплы Стан» — была здадзеная ў эксплюатацыю ў 1987; другая — са станцыямі «Ясенева» і «Бітцаўскі парк» — пачалі дзейнічаць ад студзеня 1990 году.

Перспэктывы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2013 году лінія будзе злучаная з Бутаўскае лініяй дзякуючы адкрыцьцю станцыі «Бітцаўскі парк» (перасадка са станцыі «Наваясенеўская»).

Да 2015 году плянуецца працяг лініі на поўнач ад станцыі «Мядзьведкава» да станцыі «Чалабіцьцева» з будаўніцтвам дэпо.[2]

Таксама між «Трацьцякоўскай» і «Акцябрскай» раней плянавалася будаўніцтва станцыі «Якіманка» зь перасадкай на станцыю «Паля́нка» Серпухоўска-Ціміразеўскае лініі. Зачын для будаўніцтва «Якіманкі» быў зроблены яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў, аднак пасьля падрыхтаванную шахту залілі бэтонам. Але станцыя «Якіманка» пазначаная на перспэктыўнай мапе Генпляну Масквы да 2025 году; дакладныя тэрміны будаўніцтва ня вызначаныя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Калуска-Рыская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну
1 Сакольніцкая 2 Замаскварэцкая 3 Арбацка-Пакроўская 4 Філёўская
5 Кальцавая 6 Калуска-Рыская 7 Таганска-Краснапрэсьненская 8 Калінінская
9 Серпухоўска-Ціміразеўская 10 Люблінска-Дзьмітроўская 11 Кахоўская 12 Сонцаўская
Лініі лёгкага мэтро
Л1 Бутаўская