Кальмарская унія
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Кальмарская унія — палітычнае ўтварэньне, саюз скандынаўскіх каралеўстваў, у склад якога з 1397 па 1523 гады ўваходзілі Данія, Нарвэгія і Швэцыя. Зь сёньняшняга пункту гледжаньня ў Кальмарскую унію ўваходзілі таксама Фінляндыя і Ісьляндыя, таму што Ісьляндыя з 1262 году ўваходзіла ў склад Нарвэгіі, а Фінляндыя была захопленая Швэцыяй ў 1154 годзе. Да тэрыторыі Кальмарскай уніі таксама належалі Фарэрскія астравы, якія з 1035 году належалі Нарвэгіі. Пасьля ўтварэньня незалежнай Швэцыі (а таксама зьвязанай зь ёй Фінляндыяй) Кальмарская унія распалася.
| Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Кальмарская унія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў