Калюмбія (рака)
| Рака | |
| Калюмбія Columbia |
|
| Агульныя зьвесткі | |
| Вышыня вытоку | 800 м |
| Вусьце | Ціхі акіян |
| Краіны басэйну | Канада, ЗША |
| Даўжыня | 2000 км |
| Плошча басэйну | 668217 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
Калюмбія, рака на Захадзе Паўночнай Амэрыкі, найбуйнейшая рака Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа ЗША. Даўжыня 2000 км, плошча басэйна 668 тыс. км2. Бярэ пачатак у Канадзе з невялікага возера Калюмбія ў Скалістых гарах на вышыні каля 800 м. Амаль на ўсім працягу цячэ сярод гор, утвараючы парогі: першыя 400 км - на Паўночны -Захад, затым на Поўдзень: працякае праз вузкія, доўгія возера Апэрта-Ароў і Лоўэры-Ароў; у сярэднім цячэньні перасякае мяжу з ЗША і далей цячэ ў вузкіх глыбокіх каньёнах і цясьнінах па Калюмбійскага плато; ніжэй упадзеньня найбуйнейшага левага прытоку - р. Снейк паварочвае на Захад і, працякае праз Каскадныя горы, упадае ў Ціхі акіян, утвараючы эстуарый даўжынёй каля 50 км і шырынёй 5-10 км. Сярэдні расход вады ў г. Тыя-Далс у ніжнім цячэньні 5520 м2/сек.
Калюмбія валодае вялізнымі гідраэнэргетычнымі рэсурсамі. У межах ЗША на ёй збудаваны плаціны з вадасховішчамі і найбуйнейшымі ГЭС. Рака выкарыстоўваецца таксама для арашэньня. Праект энэргетычнага, ірыгацыйнага і транспартнага выкарыстаньня Калюмбіі прадугледжвае (па дамове паміж ЗША і Канадай) збудаваньне трох плацін з вадасховішчамі на верхнім, канадзкім участку Калюмбіі і пабудову плаціны Лібі каля канадзкай мяжы.
Акіянскія суда паднімаюцца па Калюмбіі да г. Портлэнд, найбуйнейшага марскога порта на Поўначы Ціхаакіянскага ўзьбярэжжы ЗША, разьмешчанага ў вусьце р. Уіламэт (левы прытоку Калюмбіі). Рачныя судны паднімаюцца вышэй на 450 км дзякуючы каналам у абыход парогаў. У раёне верхняга цячэньня Калюмбіі (у межах Канады) шырока разьвіты турызм; тут знаходзяцца нацыянальныя паркі Кутеней, Йохо, Глейшэр, Маунт-Ревелсток.
Рака названая ў гонар амэрыканскага карабля "Калюмбія", на якім капітан Грэй з Бостана ў 1792 упершыню ўвайшоў у яе вусьце.
Калюмбія (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў