Калямбур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Калямбу́р — невялікі (часьцей у два ці чатыры радкі) гумарыстычны верш, пабудаваны на калямбурных, аманімічных ці амаграфічных рыфмах (або на тых і другіх адначасова). Вось прыклад каламбуру Н. Гілевіча:

Неяк раз са дна ракі
Падняліся ў неба ракі.
Вецер зьдзёр андаракі —
І памерзьлі небаракі.

У апошні час пачаў разьвівацца жанр так званага літаратурнага калямбуру:

Зь недапісаным раманам
Лез у клясыкі Раман.
Кажуць, і сыны Рамана
Пішуць той жа ўсё раман. (Хведар Жычка)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]