Каляндар бэрбэраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каляндар бэрбэраў — гадавы каляндар, які выкарыстоўваецца бэрбэрамі ў Паўночнай Афрыцы. Гэты каляндар таксама вядомы на арабскай мове пад назвай فلاحي fellāḥī «сельскагаспадарчы» альбо عجمي ajamī «не арабскі». Ён выкарыстоўваецца для кіраваньня сэзоннымі сельскагаспадарчымі работамі.

Назвы месяцаў у сучасным календары бэрбэраў зьяўляюцца вытворнымі ад назваў месяцаў антычнага Юліянскага календара альбо Грэгарыянскага календара.

Месяцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны каляндар бэрбэраў складаецца з 4 сэзонаў з 3 месяцамі ў кожным сэзоне. Адпаведныя беларускія формы (Грэгарыянскі каляндар выкарыстоўвае такія ж назвы месяцаў) прыведзеныя ў тлумачэньні ніжэй.

  • Tagrest: зіма.
  1. Jember (сьнежань): з 14 сьнежня да 13 студзеня;
  2. Yennayer (студзень): з 14 студзеня да 13 лютага;
  3. Furar (люты): з 14 лютага да 13 сакавіка.
  • Tafsut: вясна.
  1. Meghres (сакавік): з 14 сакавіка да 13 красавіка;
  2. Ibrir (красавік): з 14 красавіка да 13 траўня;
  3. Mayyu (травень): з 14 траўня да 13 чэрвеня.
  • Iwilen: лета.
  1. Yunyu (чэрвень): з 14 чэвеня да 13 ліпеня;
  2. Yulyu (ліпень): з 14 ліпеня да 13 жніўня;
  3. Ghust альбо Awussu (жнівень): з 14 жніўня да 13 верасьня.
  • Amewan: восень.
  1. Shtember (верасень): з 14 верасьня да 13 кастрычніка;
  2. Tuber (кастрычнік): з 14 кастрычніка да 13 лістапада;
  3. Wamber (лістапад): з 14 лістапада да 13 сьнежня.

Новы год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Yennayer 1 (звычайна называецца «Yennayer») адзначаецца як бэрбэрскі Новы год. Ён адзначаўся 12, 13 альбо 14 студзеня часовымі вясковымі жыхарамі яшчэ зь невядомых часоў. Ёсьць падставы меркаваць, што сьвяткаваньне бэрбэрамі Новага году зарадзілася яшчэ ў старажытнасьці, але ўпэўненасьці ў канкрэтнай даце першага сьвяткаваньня пакуль няма.

Бэрбэрскі Новы год вядомы як «Сельскагаспадарчы новы год» у магрыбаў. Па гэтай прычыне ён таксама адзначаецца пэўнымі арабамоўнымі плямёнамі ў Магрыбе. Там захаваліся пэўныя бэрбэрскія традыцыі, але без захаваньня бэрбэрскай мовы.

Сёньня сьвяткаваньне бэрбэрскага Новага году падтрымліваецца і заахвочваецца з культурных і палітычных прычынаў. У 2008 годзе Лібія афіцыйна адзначала бэрбэрскі Новы год. Бэрбэрскія актывісты Лібіі сьцьвярджаюць, што Эль-Кадафі маніпуляваў сьвяткаваньнем бэрбэрскага Новага году на сваю карысьць.

Эра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1968 годзе парыская група па вывучэньні бэрбэраў пад назвай «Académie berbère» зацьвердзіла каляндарную эру для бэрбэрскага календара, прывязаную да часоў кіраваньня эгіпэцкага фараона Шашонка I у 10 стагодзьдзі да н. э., які быў вызначаны групай як першы выбітны бэрбэр у гісторыі (паводле зьвестак ён паходзіў зь Лібіі).

Académie berbère прызначыла нулявы год як 950 год да н. э. (найбольш шырока меркаваны год пачатку кіраваньня Шашонка I), што дазваляе зручна пераводзіць нумары году па Грэгарыянскім календары, проста дадаючы 950. Такім чынам, 2000 год быў 2950 годам па гэтай сыстэме.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]