Калёна Перамогі (Бэрлін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Калона Перамогі

Калёна Перамогі (ням. Siegessäule) — помнік гісторыі Нямеччыны і славутасьць Бэрліна. Разьмешчана ў цэнтры парку Тыргартэн на плошчы Вялікай Зоркі. Калёна была пабудавана па загадзе Вільгельма I ў гонар перамогаў Прусіі ў Дацкай вайне 1864 году, Аўстра-прускай вайне 1866 году і Франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў. На бронзавых рэльефах гранітнага цокалю намаляваныя батальных сцэны, якія распавядаюць аб бітвах ў гэтых войнах. Калёна была адкрыта 2 верасьня 1873 г. у трэцюю гадавіну перамогі ў бітве пад Сэданам. На вяршыні калёны ўсталяваная скульптура багіні перамогі Вікторыі вышынёй 8,3 мэтра і вагой 740 цэнтнэраў, названая ў народзе «Залатая Эльза» (ням. Goldelse). Каб надаць годны бляск адзеньням багіні, бацькі горада выдзелілі ў 1987 годзе кіляграм золата. Commons-logo.svg  Калёна Перамогі (Бэрлін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў