Калёрыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пажыўнае рэчыва | Калёрый на грам |
|---|---|
| Цукар | 4 кілякалёрыі |
| Пратэін | 4 кілякалёрыі |
| Тлушч | 9 кілякалёрыі |
| Сьпірт | 7 кілякалёрыі |
Калё́рыя (кал, cal) — пазасыстэмная адзінка колькасьці працы і энэргіі, роўная колькасьці цеплыні, неабходнай для награваньня 1 мл вады на 1 °C пры стандартным атмасфэрным ціску 101.325 кПа. У залежнасьці ад прыманай эталённай тэмпэратуры вады, існуе некалькі зьлёгку розных азначэньняў калёрыі.
Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі калярыйнасьці (энэргетычнай каштоўнасьці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калёрыі адзінка вымярэньня колькасьці цеплавой энэргіі — гігакалёрыя (109 калёрый) выкарыстоўваецца для адзнакі ў цеплаэнэргетыцы, сыстэмах апалу, камунальнай гаспадарцы.
Пад калярыйнасьцю ежы разумеецца колькасьць энэргіі, якое вылучаецца пры поўным засвойваньні ежы ў арганізме.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Хімічная энцыкляпэдыя ISBN 5-85270-008-8
- Пералік велічыні працы паміж рознымі адзінкамі вымярэньня, у т.л. пазасыстэмнымі
| Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |