Каліграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прыклад арабскай каліграфіі

Каліграфія (ад грэц. слоў κάλλος + γραφή, што ствараюць спалучэньне «прыгожа пісаць» ці « прыгожы почырк») — гэта адзін зь відаў выяўленчага мастацтва. Каліграфіяй завецца старажытная галіна прыкладной графікі, дэкаратыўнае афармленьне рукапіснага шрыфта, мастацтва прыгожага й хуткага пісьма, а таксама — навучальная дысцыпліна. Каліграфія патрабуе высокага мастацкага майстэрства и дасканалага веданьня інструмэнта. У якасьці пісьмовых матэрыялаў выкарыстоўваюць паперу, пэргамэнт, папірус ці шоўк. Найбольш распаўсюджанымі графічнымі прыладамі зьяўляюцца пяро, прыкладам, трысняговае, птушынае ці мэталічнае, і спецыяльны пэндзаль. Найбольш шырокае разьвіцьцё каліграфія атрымала ў арабскіх краінах і ў краінах іерагліфічнага спосабу пісьма, бо яго асаблівасьці дазвалялі ў поўнай меры скарыстоўваць яе экспрэсіўны патэнцыял.

Мастацтва каліграфіі паўплывала на творчасьць Ф. Скарыны: шрыфты зь яго кніг спалучаюць рысы як заходнеэўрапейскай, так і беларускай традыцый.

Зьмест

[рэдагаваць] Славянская каліграфія

Славянскае й лацінскае пісьмо разьвіваліся рознымі шляхамі. Адзінага меркаваньня наконт часу і ўмоў узьнікненьня й станаўленьня славянскага пісьма ў навукоўцаў няма з прычыны таго, што існуе вельмі мала адпаведных фактычных зьвестак, таму высьвятленьне шматлікіх пытаньняў цалкам не завершанае і сёньня.

Кірыліца й глаголіца — абэцэды, ад якіх паходзіць славянскае пісьмо, але шлях іх утварэньня застаецца загадкай.

[рэдагаваць] Прыстасаваньні

Прылады для пісьма
Кітайскі пэндзаль для каліграфіі

[рэдагаваць] Літаратура

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003, Эдуард Дубянецкі. ISBN 985-11-0277-6
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001, Барыс Лазука. ISBN 985-01-0124-5

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Каліграфіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах