Калікст II (папа рымскі)
Калікст II (па-лацінску: Calixtus PP. II), сьвецкае імя граф Гі Бургундзкі (па-француску: Guy de Bourgogne); каля 1060, Кенжэ — 13 сьнежня 1124, Рым) — папа рымскі з 2 лютага 1119 па 13 сьнежня 1124 году. Сын Гіёма I Вялікага, графа Бургундыі, блізкі сваяк Людовіка VI Францускага. Калікст з дапамогай нарманскіх князёў аблажыў горад Сутры, дзе знаходзіўся антыпапа Грыгорыюс VIII, пастаўлены імпэратарам Генрыхам V яшчэ пры папярэдніку Калікста, і вымусіў жыхароў выдаць свайго суперніка, якога заключыў у турму.
Самай важнай справай Калікста было заключэньне з Генрыхам V Вормскага канкардату, які паклаў канец пяцідзесяцігадовай спрэчцы за інвэстытуру. На Лятэранскім саборы 1123 году ўрачыста пацьвердзіў канкардат, пастанавіўшы, што кожны, хто абяцаў ісьці крыжакамі супраць няверных і не выканаў гэтага абяцаньня, будзе падвяргацца адлучэньню ад царквы на адзін год.
Калікст памёр 13 сьнежня 1124 году ў Лятэранскім палацы ад ліхаманкі[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грегоровиус Ф. История города Рима в Средние века (от V до XVI столетия) / Перевод с немецкого М. Литвинова, В. Линде, В. Савина. — М.: Издательство АЛЬФА-КНИГА, 2008. стр. 681 — ISBN 978-5-9922-0191-8
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Калікст II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Калікст II. Catholic Encyclopedia