Калінкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Калінкавічы
Coat of Arms of Kalinkavičy, Belarus.svg Flag of Kalinkavičy.svg
Герб Калінкавічаў Сьцяг Калінкавічаў
Першыя згадкі: 1560
Горад з: 1925
Вобласьць: Гомельская
Раён: Калінкавіцкі
Насельніцтва: 38 100 (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247691 (247692, 247693, 247694, 247695)
Геаграфічныя каардынаты: 52°08′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 52.133° пн. ш. 29.333° у. д. / 52.133; 29.333Каардынаты: 52°08′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 52.133° пн. ш. 29.333° у. д. / 52.133; 29.333
Калінкавічы на мапе Беларусі
Калінкавічы
Калінкавічы
Калінкавічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Калі́нкавічы, Кале́нкавічы — места ў Беларусі, на рацэ Каўня (Каленкаўка). Адміністрацыйны цэнтар Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Плошча 17 км². Насельніцтва 38,1 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 122 км на паўднёвы захад ад Гомелю. Вузел чыгунак на Гомель, Жлобін, Берасьце, Оўруч. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомелем, Парычамі, Жыткавічамі, Славечнам.

Каленкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны (частка Меншчыны), на ўсходзе Палесься.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Каленкавічы» ўтварыўся ад прозьвішча Калянковіч[1]. Тым часам, паводле філёляга І. Капылова, фі­наль­ная част­ка — -ічы сьведчыць пра па­тра­ні­міч­ны характар назвы паселішча: у яе асно­ве ля­жыць улас­нае аса­бо­вае імя Ка­лен­ка (ва­ры­янт Ка­лін­ка), якія зьяў­ля­юц­ца вы­твор­ны­мі ад афі­цый­ных ім­ёнаў Ка­ле­нік (Ка­лі­нік)[2].

Традыцыйную гістарычную назву паселішча — Каленкавічы[3][4] — за савецкім часам зьмянілі на сучасную афіцыйную — Калінкавічы, відаць, з прычыны пошуку суб’ектыўна больш мілагучнай формы[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі гарадзішчы бронзавага і раньняга жалезнага вякоў, а таксама эпохі Русі сьведчаць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў далёкай старажытнасьці.

Першы пісьмовы ўпамін пра Каленкавічы як вёску Багрымавіцкага староства зьмяшчаецца ў акце рэвізіі Мазырскага павету і датуецца 1560[5], прыводзіцца апісаньне межаў паселішча. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Каленкавічы ўвайшлі ў склад Менскага ваяводзтва. Пад 1582 вёска ўпамінаецца ў межавай справе паміж маёнткам Гарбавічы, які належаў Аскеркам, і Багрымавіцкім староствам.

16 траўня 1774 складзены акт разьмежаваньня вёсак Гулевічы і Каленкавічы. На 1778 у паселішчы было 25 будынкаў, тут знаходзіўся цэнтар парафіі[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Каленкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. Расейскія ўлады падаравалі мясьцну зямяніну Шахоўскаму, а ў 1805 яна перайшла ў дзяржаўны скарб. У 1795 існавалі мястэчка Старыя Каленкавічы (35 двароў) і вёска Новыя Каленкавічы, якія стаялі на паштовым тракце Бабруйск — Мазыр. У 1856 у паселішчы ўзьвялі будынак Мікалаеўскай царквы (у ёй захоўваліся мэтрычныя кнігі з 1827). У 1864 з мэтаю маскалізацыі краю расейскія ўлады адкрылі ў Каленкавічах народную вучэльню. На 1866 тут было 100 двароў. У 1876 зямянін Галалобаў меў у вёсцы 71 дзесяціну зямлі, крупарушку. 15 лютага 1888 пачала працаваць чыгуначная станцыя на лініі ЛунінецГомель.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку Каленкавічы было 196 двароў, дзейнічалі 2 малітоўныя дамы, працавалі паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 2 майстэрні апрацоўкі скураў, завод колавай мазі, 27 крамаў, 3 карчмы, 3 заезныя двары; у сяле Каленкавічы — 73 двары, царква, царкоўна-прыходзкая школа, хлебазапасны магазын. У 1908 існавалі аднайменныя мястэчка (196 двароў), сяло (63 двары) і фальварак (2 двары). З 1909 дзейнічала гандлёва-прамысловае таварыства. У 1916 з уводам у эксплюатацыю чыгункі ЖлобінОўруч Каленкавічы сталі буйным транспартным вузлом.

З пачатку 1918 Каленкавічы займала войска Ю. Доўнар-Мусьніцкага, з 24 лютага да 17 сьнежня 1918 — нямецкія войскі, з 6 сакавіка да 29 чэрвеня 1920 — польскае войска, з 10 да 17 лістапада 1920 — аддзелы С. Булак-Балаховіча.

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Каленкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Мазырскі павет («падраён») Гомельскага раёну[6], аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 17 ліпеня 1924 Каленкавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Гомельскай вобласьці. 3 ліпеня 1925 паселішча атрымала статус места. У гэты час тут дзейнічала рамеснае таварыства, працавалі паравы млын зь лесапільняй (з 1916), конная крупарушка (з 1917), бачарня, кузьня, электрастанцыя (з 1932), цагельня (з 1930), ткацкая (з 1927), шавецкая і кравецкая (з 1929) майстэрні, тэлефонная станцыя (з 1929). Дзейнічалі лякарня, бібліятэка, 3 сярэднія школы (адкрыліся ў 1932, 1934 і 1936). У Другую сусьветную вайну з 12 жніўня 1941 да 14 студзеня 1944 места знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

7 сакавіка 1963 Каленкавічы атрымалі афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У 1966 да места далучылі вёску Карчага. 4 лістапада 1993 пачала дзейнічаць царква ў імя Казанскай іконы Маці Божай. 9 чэрвеня 2001 адбылося ўрачыстае асьвячэньне новага касьцёла імя Найсьвяцейшай Тройцы[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Каленкавічах працуюць Палескі аграрны каледж ім. У.Ф.Міцкевіча, ДПТВ, 9 сярэдніх, музычная і спартовыя школы, школа мастацтваў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце выдаецца раённая газэта «Калінкавіцкія навіны».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забудова асноўных вуліцаў — 2-, 5- і 9-павярховыя дамы. Утварылася 3 мікрараёны.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Савецкая вуліца Паштовая вуліца
 ? Баранаўская вуліца
 ? Гімназічная вуліца
 ? Царкоўная вуліца
 ? Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Каленкавіцкі дзяржаўны краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Дружба»[12].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі габрэйскія
  • Сынагога
  • Царква

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 151.
  2. ^ Капылоў І. Калінкавічы // «Звязда» №4 (62), 4 лютага 2014.
  3. ^ Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВПраверана 2 красавіка 2012 г.
  4. ^ Зьміцер Бартосік. Калінкавічы // «Радыё Свабода», 5 сьнежня 2002.
  5. ^ а б Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 20.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Калінкавічы — парафія Найсвяцейшай Тройцы на Catholic.by, 14 ліпеня 2006.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 528.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С. 529.
  10. ^ Гарыст І. Калінкавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 30.
  11. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. С. 469.
  12. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Калінкавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў