Камагуэй
| Камагуэй | |
| Camagüey | |
| Горад з: | 1515 |
| Правінцыя: | Камагуэй |
| Насельніцтва: | 324 921 (2004) |
| Часавы пас: | UTC-5 |
| Паштовы індэкс: | 83300 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 21°23′2″ пн. ш. 77°54′27″ з. д. / 21.38389° пн. ш. 77.9075° з. д.Каардынаты: 21°23′2″ пн. ш. 77°54′27″ з. д. / 21.38389° пн. ш. 77.9075° з. д. |
|
Камагуэй на мапе Кубы
Камагуэй
|
|
Камагуэй (па-гішпанску: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы, а таксама чацьвёрты па велічыні горад дзяржавы. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Камагуэй. Пасьля амаль бесьперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Вэляскесам як Пуэрта-Прынсэп (Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсэп) каля 1514 году на поўначным узьбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе. Камагуэй таксама называюць горадам «тынахонаў» (гліняных збаноў). Па стане на 2004 год насельніцтва складае каля амаль 325 тысяч чалавек.
Выбітнасьці[рэдагаваць]
Помнікі архітэктуры каляніяльнага пэрыяду (сабор, царквы), музэй Ігнасьё Аграмонтэ (былая Збройная плошча, мастацтва каланіяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ёс, плошча Трабахадорэс, плошча Солядад.
Курорт Санта-Люцыя знаходзицца ў 120 км ад горада. Самы вялікі парк Кубы — Касына Кампэстрэ.
Эканоміка[рэдагаваць]
Разьвітыя харчовая, тэкстыльная, хімічная прамысловасьць, а таксама сельскагаспадарчае машынабудаваньне.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Камагуэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў