Каменка (прыток Проні)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Каменка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рабяткі
Вусьце Проня
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 10,5 км
Плошча басэйну 96 км²
Нахіл воднай паверхні 5 ‰

Ка́менка — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Даўжыня 10,5 км. Плошча вадазбору 96 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5‰.

Пачынаецца зь невялікай сажалкі на паўднёвай ускраіне вёскі Рабяткі, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Старасёлы. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Прылесьсе плаціна і сажалка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 191

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 191